Каўказ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 1:
{{Значэнні|Каўказ}}
[[Выява:Caucasus countries be.png|thumb|Краіны Каўказа]]
'''Каўказ'''  — тэрыторыя паміж [[Чорнае мора|Чорным]], [[Азоўскае мора|Азоўскім]] і [[Каспійскае мора|Каспійскім]] морамі ад [[Кума-Маныцкая ўпадзіна|Кума-Маныцкай упадзіны]] да паўднёвай часткі [[Армянскае нагор'е|Армянскага нагор'янагор’я]]. Плошча больш за 500 тыс. км². У межах Каўказа частка [[Расія|Расіі]] (Паўночны Каўказ), [[Азербайджан]], [[Арменія]], [[Грузія]], частка [[Турцыя|Турцыі]] і [[Іран]]а. Вылучаюць [[Паўночны Каўказ]], Перадкаўказзе і [[Закаўказзе]].
 
== Назва ==
Паходжанне слова, магчыма, звязана з хецкім «каз-каз»  — назва народа, які жыў на паўднёвым беразе Чорнага мора.
 
== Прырода ==
[[File:Caucasus tmo 2008308.jpg|thumb|Каўказ з космасу]]
[[File:Caucasus, Russia (Dombay).jpg|thumb|Дамбай (Расія)]]
У цэнтры  — горная сістэма [[Вялікі Каўказ|Вялікага Каўказа]], якая падзяляецца на Заходні Каўказ (да [[Эльбрус]]а), Цэнтральны Каўказ (паміж Эльбрусам і [[Казбек]]ам) і Усходні Каўказ (на ўсход ад Казбека). Вялікі Каўказ цягнецца ад [[Таманскі паўвостраў|Таманскага]] паўвострава да [[Апшэронскі паўвостраў|Апшэронскага]] на 1500  км, шырыня 160-180 160—180 км. Восевую частку Каўказа складаюць [[Галоўны Каўказскі хрыбет|Галоўны, або Водападзельны]], і Бакавы хрыбты, з вяршынямі больш за 5000 м (г. Эльбрус  — 5642  м, Дыхтау  — 5203  м, Шхара  — 5068  м, Казбек  — 5033 м). На поўначы ад восевай зоны перадавыя хрыбты  — Скалісты, Пашавы, Церскі, на поўдні  — Бзыбскі, Кадорскі, Рачынскі. Хрыбты Вялікага Каўказа вызначаюцца альпійскімі формамі рэльефу або маюць характар куэстаў. Рэльеф [[Перадкаўказзе|Перадкаўказзя]] раўнінны; у яго заходняй частцы Кубана-Прыазоўская нізіна, ва ўсходняй  — [[Прыкаспійская нізіна]], паміж імі [[Стаўрапольскае ўзвышша]] з вышынямі да 831  м. У цэнтры і на захадзе Закаўказзя  — сярэднягорны рэльеф; горныя хрыбты [[Малы Каўказ|Малога Каўказа]] (выш. да 3724  м, г. Гямыш) і [[Армянскае нагор'е]] (выш. да 5165  м, [[гара Вялікі Арарат]]). На паўночным захадзе размешчана [[Калхідская нізіна]], на ўсходзе  — [[Кура-Араксінская нізіна]], на паўднёвым усходзе  — [[Ленкаранская нізіна]] і складкавыя [[Талышскія горы]] (выш. да 2492 м).
 
Тэрыторыя Каўказа знаходзіцца ў межах Альпійскай складкавай вобласці. Утварэнне горнай сістэмы пачалося ў мезазоі, у кайназоі адбылося падняцце і фарміраванне горнага рэльефу, у антрапагене ў выніку амаладжэння гор склалася сучасная араграфічная структура Каўказа. Горныя хрыбты Вялікага Каўказа і масівы Малога Каўказа складзены пераважна з палеазойскіх гранітоідаў. Пашыраны таксама юрскія, мелавыя, палеагенавыя адклады. Армянскае нагор'енагор’е ўкрыта вулканічнымі пародамі неагенавага і чацвярцічнага часу. Нізіны Перадкаўказзя і Калхідская нізіна характарызуюцца шырокім развіццём неагенавых і палеагенавых кантынентальных і марскіх адкладаў.
 
Карысныя выкапні: [[нафта]] (Баку, Грозны, Майкоп), газ (Краснадарскі і Стаўрапольскі краі), жалеза (Дашкесан), [[вальфрам]] і [[малібдэн]] (Тырныауз), цынк, свінцовыя руды (Садон), будаўнічыя матэрыялы ([[граніт]], габра, мармур, туф, базальт, андэзіт, вапняк). Шмат мінеральных крыніц.
 
Каўказ размешчаны на мяжы ўмеранага і субтрапічнага кліматычных паясоў. Хрыбты Вялікага Каўказа перашкаджаюць пранікненню халодных паветраных мас у Закаўказзе і цёплых субтрапічных у Перадкаўказзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ў Перадкаўказзі ад -2−2 °СC да -5−5 °СC, у Закаўказзі 3-6 °СC. Летам на Заходні Каўказ уплываюць вільготныя паветраныя масы Атлантыкі і Міжземнамор'яМіжземнамор’я, на Усходнім Каўказе  — сухія кантынентальныя масы ўнутраных абласцей Еўразіі. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 23-24 °СC на захадзе да 25-29 °СC на ўсходзе. На схілах Вялікага Каўказа вышынная кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература студзеня на вышыні 2000  м каля -8−8 °СC, жніўня (самы цёплы месяц) 13 °СC Вышэй  — высакагорны клімат з вялікай вільгаццю і нівальны клімат вяршынь. Гадавая колькасць ападкаў у Перадкаўказзі 200-800 200—800 мм, на захадзе Вялікага Каўказа і Калхідскай нізіне больш за 1500  мм, у хрыбтах Малога Каўказа і Армянскім нагор'і 400-800нагор’і 400—800 мм, на Кура-Араксінскай нізіне 200-400 200—400 мм. У гарах Вялікага Каўказа каля 2000 [[ледавік]]оў (агульная плошча 1428 км²²); буйнейшыя  — Дыхсу, Безенгі, Караугом, Цанер.
 
[[File:Kutaisi and the river Rioni.jpg|thumb|Рака Рыёні (Грузія)]]
Рэкі належаць да басейна Чорнага ([[Рыёні]], [[Інгуры]]), Каспійскага ([[Церак]], Кура, Самур) і Азоўскага (Кубань) мораў. Рэкі парожыстыя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца для арашэння, суднаходныя ў ніжнім цячэнні. Шмат невялікіх азёр; буйныя  — [[возера Ван]], [[Севан]], [[Урмія]].
 
[[File:Mountains in Svaneti (1).jpg|thumb|Горы ў Сванеціі (Грузія)]]
Глебава-расліннае покрыва і жывёльны свет Каўказа разнастайныя. На захадзе Перадкаўказзя стэпавыя і лесастэпавыя ландшафты, на ўсходзе  — паўпустынныя, кавыльныя і ціпчаковыя стэпы на чарназёмах і палыновыя групоўкі на светла-каштанавых глебах. У межах Вялікага Каўказа выразная вышынная занальнасць, дзе вылучаюцца горна-лясная, горна-лугавая і гляцыяльна-нівальная зоны. Унізе схілаў Заходняга Каўказа дубовыя лясы на шэрых лясных глебах (на поўначы) і рэліктавыя шыракалістыя на дзярнова-карбанатных глебах (на поўдні) пераходзяць у грабава-букава-дубовыя лясы на бурых лясных глебах; на вышынях 1200-1500 1200—1500 м ялова-піхтавыя лясы на дзярнова-карбанатных глебах. На вышыні 2200 м  — субальпійскія і альпійскія лугі на горна-лугавых тарфяністых глебах, вышэй 2750-3200 м  — ледавікі. Ніжнюю частку гор Усходняга Каўказа займаюць стэпы на горна-лугавых глебах, у лясной зоне арыднае рэдкалессе або хмызняковыя субтрапічныя зараснікі на горных карбанатных глебах, потым грабава-дубовыя лясы, вышэй хваёвыя лясы і горныя стэпы, якія пераходзяць у субальпійскія і альпійскія лугі. Ледавікі і снежнікі на вышынях 3700-4200  м. У Закаўказзі субтрапічнае глебава-расліннае покрыва. На Калхідскай нізіне пашыраны балоты і альховыя лясы на забалочаных падзолістых і тарфяна-балотных глебах. Каля перадгор'яўперадгор’яў іх змяняюць рэліктавыя лясы на жаўтазёмах і чырваназёмах. У цэнтры Кура-Араксінскай нізіны палыновыя і салянкавыя паўпустыні на шэразёмах, у перадгор'яхперадгор’ях стэпавыя групоўкі і арыднае рэдкалессе на шэра-карычневых і карычневых глебах. На Армянскім нагор'інагор’і расліннасць горна-стэпавая і горна-лугавая на чарназёмах і каштанавых глебах. Схілы Малога Каўказа і Талышскіх гор маюць вышынную пояснасць, блізкую да паўднёвых схілаў Вялікага Каўказа, толькі ў Талышскіх гарах горна-лясны пояс гірканскага (азіяцкага) тыпу.
 
Жывёльны свет Перадкаўказзя прадстаўлены пераважна грызунамі (суслік, палёўка, тушканчык, пясчанка). Вялікі Каўказ населены ляснымі і высакагорнымі жывёламі (алень, [[дзік]], [[зубр]], [[буры мядзведзь]], куніца, вавёрка, муфлон); ёсць эндэмічныя віды (тур, каўказскі цецярук, улар). Фауна Кура-Араксінскай нізіны блізкая да сярэднеазіяцкай ([[джэйран]], [[дзікабраз]], тушканчык, пясчанка), на Армянскім нагор'і нагор’і — заходнеазіяцкага тыпу (малаазіяцкі суслік, хамяк, сляпыш, горная курапатка).
 
На тэрыторыі Каўказа каля 20 запаведнікаў, у т.л. Каўказскі, Тэбердзінскі, Рыцынскі, Дыліжанскі.
Радок 29:
== Турызм ==
[[File:MarkotkhGelendzhik14Jan2006.jpg|thumb|[[Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа]], Геленджык (Расія)]]
Каўказ  — адзін з найбольшых курортных раёнаў ([[Каўказскія Мінеральныя Воды]], група курортаў на Чарнаморскім узбярэжжы ад Анапы да [[Батумі]]). Цэнтр турызму і альпінізму, горналыжнага спорту.
 
== Літаратура ==
Радок 35:
 
== Гл. таксама ==
* [[Вялікі Каўказ]]
* [[Малы Каўказ]].
 
== У СецівеСпасылкі ==
{{Commons|Category:Caucasus}}
 
{{Шаблон:Рэгіёны}}