Горацкая філія «Аршанскага Маладняка»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 13:
Нягледзячы на тое, што частка сяброў арганізацыі жыла ў Горках і раёне, яна была фiлiяй «Аршанскага Маладняка». Аднак сябры зноў створанай арганізацыі называлі сябе сябрамі Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка». Назву часопіса «Аршанскi Маладняк» не змянiлi, хоць ён з 3-га нумара пачаў выдавацца ў Горках. [[File:Cябры Горацкай філіі " Аршанскага Маладняка". 1926 г.jpg|thumb|Cябры Горацкай філіі " Аршанскага Маладняка". 1926 г.]]
2 кастрычнiка 1926 года, на першым пасяджэннi сябры Горацкай філіі улiчваючы, што «сувязь з Воршай (так у той час называлi Оршу ) дасканала немагчыма з-за недахопу сродкаў, працу рэарганiзаваць у тым сэнсе, што ў Горках утварыць самастойную фiлiю. У наступны момант гэта мае пад сабой грунт, затым што сiлы ў Горках павялiчылiся». Аднагалосна вырашылi з аршанскай фiлii «Маладняка» выйсцi i «…утварыць дзве самастойныя фiлii: у Горках i ў Воршы, падзялiўшы ўсе сродкi пароўну» <ref> БДА-М ЛіМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6 </ref>.
На гэтым жа пасяджэннi прынялi праект каляндарнага плана працы на 1926-1927 гг., састаўлены А. Вечарам. Ён складаўся аж з 23 пунктаў. План фактычна быў праграмным дакументам студыi. Так, у iм рэкaмендaвалaся «…вывучаць лiтаратуру з боку фiлёзофскага , зачым лiчыць неабходным вывучэнне той часткi матэрыалiстычнай фiлёзофii, якая гаворыць аб ёй» <ref> БДА-МЛММ ЛіМ ф. 225. воп.1, сп.18.л.6 </ref>.
Планы гэтыя паспяхова праводзiлiся ў жыццё, што пацвярджаюць пацвярждаюць даклады студыйцаў Ю.Гаўрука («Проза i вiды прозы»), А.Вечара («Аб стылiстыцы») i iнш. Гэта дало падставу М. I. Мушынскаму адзначыць, што «на высокiм узроўнi вялася творчая, крытычная праца ў некаторых найбольш моцных фiлiях, гуртках, аб чым сведчыць дзейнасць Горацкай студыi «Маладняка»<ref> Мушынскі, М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. Мн.: 1975. С.196 </ref>. З пратаколаў студыi бачна, што паседжаннi адбывалiся кожны тыдзень у кабінеце кафедры беларусазнаўства. Пачыналіся яны ў 9 гадзін вечара, пасля таго як канчаліся заняткі ў акадэміі. Кіравала працай студыі Бюро, у якое ўваходзілі старшыня – М.Ганчарык, сакратар – А. Вечар, сябры – Ю.Гаўрук i П.Мадзёлка. Акрамя штотыднёвых паседжанняў, cябры студыі праводзілі літаратурныя вечары сярод студэнтаў акадэміі і рабфака, а таксама ў школах і на прадпрыемствах города i раёна. З пратаколу ад 25 снежня бачна, што студыя прымала ўдзел у працы гуртка «Беларускай культуры» акадэміі, а таксама культкамiсii пры прафкаме. Не парывалi сувязi горацкiя сябры студыi i з Оршай. Усе свае творы, перш чым рэкамендаваць іх да друку, члены студыі абмяркоўвалі на сваіх паседжаннях.