Генадзь Казак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, катэгорыі
др удакладненне
Радок 73:
}}
 
'''Генадзь Казак''' ([[1924]] — канец 1940-х) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, арганізатар і кіраўнік падпольнага [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюза вызвалення Беларусі]] ў [[Навагрудак|Навагрудку]].<ref>http://www.slounik.org/154806.html Біяграфія Генадзя Казака</ref> Мянушка «Віктар».
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў в. [[Брацянка]] [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]] (цяпер [[Навагрудскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). Меў сярэднюю адукацыю. Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў [[1944]] г. быў вывезены на прымусовыя работы ў [[Германія|Германію]], дзе працаваў на заводзе па рэмонту самалётаў у [[Эгер|Эгеры]]. Паступіу ў школу малодшых афіцэраў [[Беларускі легіён|Беларускага легіёна]] ў [[Берлін]]е, якой кіраваў [[Барыс Рагуля]]. Падчас навучання Генадзь Казак уступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], узначаліў школьную арганізацыю БНП. Пасля вайны вярнуўся ў [[Беларусь]] як рэпатрыянт, жыў у [[Навагрудак|Навагрудку]]. У лістападзе [[1946]] г. арганізаваў [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюз вызвалення Беларусі]] — падпольную моладзевую арганізацыю, мэтай якой было стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Меў мянушку «Віктар». Арганізацыя працавала сістэмай
«троек», але належнай канспірацыі не было. У выніку арганізацыя была выдадзена спецыяльна засланымі правакатарамі і савецкія спецслужбы нават атрымалі пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва арганізацыі.