Савецка-японская вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 35:
 
За баявыя подзвігі ў савецка-японскай вайне вышэйшае званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]] прысвоена беларусам М.У.Барташову, Г.С.Здановічу, В.А.Кату, М.А.Ласкунову, Ц.А.Пачтарову.
 
== Баявыя дзеяннi ==
[[8 жніўня]] 1945 СССР абвясціў вайну Японіі. На наступны дзень пачаліся баі на савецка-японскай мяжы.
 
=== Баі за Маньчжурыю і Карэю ===
На досвітку [[9 жніўня ]]1945 года перадавыя выведвальныя атрады трох савецкіх франтоў пачалі наступ. Адначасова [[авіяцыя]] нанесла масіраваныя ўдары па ваенных аб'ектах у [[Харбін]]е, Сіньцзіне і Цзіліне, па раёнах засяроджвання войскаў, вузлах сувязі і камунікацыях праціўніка ў памежнай зоне. Ціхаакіянскі флот перарэзаў камунікацыі, якія злучалі [[Карэя|Карэю]] і [[Маньчжурыя|Маньчжурыю]] з Японіяй, і нанёс ўдары па японскіх ваенна-марскім базам у паўночнай Карэі — Юкі, Расіна і Сэйсіну.
 
[[16 жніўня]] пасля разлютаваных баёў, якія вялі з праціўнікам часткі 1-й Чырванасцяжнай і 5-й армій, быў узяты горад Муданьцзян.
 
[[19 жніўня]] японскія войскі амаль паўсюдна сталі здавацца ў палон, у той жа час у Мукдэне савецкія войскі ўзялі ў палон імператара Маньчжоу-Го Пу І. Да [[20 жніўня]] савецкія войскі выйшлі на маньчжурскую раўніну. З [[18 жніўня|18]] па [[27 жніўня]] былі высаджаны паветраныя дэсанты ў Харбіне, Фэнцяне, Сiньцзiне, Цзілінь, Рэдзюне, Дайрэне, Хэйдзё і іншых гарадах, а таксама выкарыстаныя рухомыя перадавыя атрады.
 
Асноўныя баявыя дзеянні на кантыненце вяліся 12 дзён, па [[20 жніўня]]. Аднак асобныя сутыкнення працягваліся аж да [[10 верасня]], які стаў днём поўнай капітуляцыі і палону Квантунскай арміі.
 
=== Баі за Паўднёвы Сахалін ===
[[11 жніўня]] чырвонаармейцы пачалі ваенную аперацыю ў Паўднёвым Сахаліне.
 
Да вечара [[12 жніўня]] 165-ы стралковы полк падышоў да пярэдняга краю галоўнай паласы Харамітогскага ўмацаванага раёна і разам з байцамi 157-га стралковага палка, якія рухаліся ў другім эшалоне дывізіі, пачаў штурм.
 
Тым часам да раніцы [[13 жніўня]] да чыгуннай станцыі Катон выйшла рота старэйшага лейтэнанта Дорахава з батальёна [[Леанід Смірных|Смірных]]. На досвітку японцы распачалі вылазку, папярэдне адкрыўшы моцны мінамётны і кулямётны агонь. Савецкія салдаты адказалі доўгімі пулемётнымi чэргамі. Дорахаў падняў салдат у атаку. Амаль адначасова атаку на процілеглы бок станцыі пачаў капітан Смірных з асноўнымі сіламі батальёна. Захапіўшы дарогу, ён выставіў заслон і загадаў байцам прарывацца да вакзала, куды кожную хвіліну маглі падысці рэзервы ворага. Аднак сустрэўшы разлютаваныя супраціў батальён панёс першыя страты ў дадзенай аперацыі.
 
Бой за горад і станцыю ішоў трое сутак. Актыўныя дзеянні батальёна Смірных вырашылі зыход сутычкі. Да вечара [[15 жніўня]] полк цалкам авалодаў Катонам. [[16 жніўня]] капітан Смірных загінуў. Пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На [[Сахалін]]е яго імем названы два населеныя пункты (Леанідава і Смірных) і гарадская акруга.
 
На досвітку 16 жніўня пасля гадзінны артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі савецкія войскі пачалі штурм галоўнай паласы японскай абароны адначасова з фронту і тылу. Да зыходу [[17 жніўня]] яны раздзялілі войскі суперніка на асобныя групы. Да вечара наступнага дня, пасля авалодання асноўным перавалам Харамі-Тогэ, з умацаваным раёнам было скончана. Рэшткі японскага гарнізона капітулявалі.
 
У гэтых баях высокую баявую вывучку і адвагу паказалі артылерысты батарэі, якой камандаваў старэйшы лейтэнант П. Н. Сідараў. Дзейнічаючы ў баявых парадках пяхоты, артылерысты прамым навядзеннем знішчалі агнявыя кропкі, адлюстроўвалі контратакі праціўніка. Толькі за 16 жніўня батарэя знішчыла да роты пяхоты, 6 назіральных пунктаў і падавіла 4 дота.
 
[[25 жніўня]] японскi супраціў быў зламаны.
 
=== Курыльская аперацыя ===
[[18 жніўня]] была распачатая Курыльская дэсантная аперацыя, падчас якой савецкія войскі занялі [[Курыльскія астравы]].
 
Усяго на Курыльскіх астравах было раззброенна і запалонена 50 442 японскіх салдат і афіцэраў, у іх ліку 4 генерала (яшчэ каля 10000 чалавек японскае камандаванне паспела эвакуіраваць ў Японію), захоплена звыш 300 гармат і мінамётаў, каля 1000 кулямётаў, 217 аўтамашын і цягачоў.
 
Першапачаткова запланаваная высадка на [[Хакайда]], пасля ўзяцця Курыл, была адменена па асабістым указанні І. В. Сталіна.
 
== Гл. таксама ==