Вікіпедыя:Форум/2019: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
: новая тэма
Радок 1:
== Удзел Вікімедыя Саміце-2019 ==
 
Прывітанне, спадарства,
 
Я заявіўся на ўдзел у [[:meta:Wikimedia_Summit_2019|Вікімедыя Саміце - 2019]], зараз мне неабходна атрымаць мандат супольнасці. Прашу падтрымкі.
 
Некалькі словаў чаму я варты наведаць гэты Саміт:
# Магу выкласці думкі нашай супольнасці сярод міжнарожных партнёраў. Калі ласка пакідайце свае думкі ніжэй. Я меў магчымасць удзельнічаць на шэрагу папярэдніх міжнародных мерапрыемстваў (большасць за свой кошт), дзе змог стварыць пазітыўны імідж беларускай вікі-супольнасці на міжнароднай арэне.
# Арганізоўваў розныя мерапрыемствы ў мінулыя гады як з мясцовымі ўдзельнікамі, так і міжнароднымі (Вікіпадарожжы 2015-2017 ( 8 падарожжаў), Беларускую юзэр групу (2015), Вікілетнік 2017, Вікілекцыі (больш за 20 па орзных гарадах), групу у ФБ (2017)). У 2018 я правёў дзве лекцыі, адну падчас Дня Адкрытых Дадзеных (вясна 2018), другую - для выкладчыкаў рэгіянальных сярэдніх школаў (зіма 2018). Але найбольшае, што можа прынесці плён - гэта даследванне (вясна 2018), і падрыхтаваная глеба для рэалізацыі [https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Community_Belarus_Activity#Map_of_Tomorrow/The_Civic_Activities_Map_(During_2018) ідэі], якая павінна пашырыць выкарыстанне wikidata і ахопіць некалькі сяброўскіх супольнасцяў (openstreetmap.org і айці-валанцёраў). Нарэшце, у гэтым годзе я збіраюся прыкласці намаганні, каб пераўтварыць гэту ідэю ў рэальнасць.
# Таксама я каардыную грамадскую арганізацыю Фаланстэр, дзе мы пастаянна развіваем [https://wiki.falanster.info/wiki/Заглавная_страница вікі] прынцыпы ў самакіраванні, а таксама папулярызуем выкарыстанне беларускай мовы ў штодзеннай практыцы і опенсорсных айціпраектах (напрыклад, [https://github.com/diglabby/doika Doika]).
 
Наш удзел у Вікісамміце дасць магчымасць:
* атрымаць веды па будучым планам сусветнай вікі-супольнасці (па прыезду зладжку мітап, дзе падзялюса атрыманымі ведамі),
* узмацніць кантакты з міжнароднай супольнасцю, а таксама wikidata-актывістамі (запрашу людзей да нас, на летні хакатон).
* Таксама я змагу выкласці пазіцыю юзэр-групы па пытаннях, якія мы абазначым да сакавіка (адмыслова правяду апытанку)
 
Прашу вашай падтрымкі і гатовы выслухаць напуцтвы супольнасці для ўдзелу.
 
[[Удзельнік:Mr. Zabej|Mr. Zabej]] ([[Размовы з удзельнікам:Mr. Zabej|размовы]]) 01:55, 10 студзеня 2019 (MSK)
 
 
 
 
 
 
{{Index box}}
{{Новыя зверху}}