Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
 
=== Мінскі беларускі педагагічны інстытут ===
Створаны [[30 снежня]] [[1918]] г. на базе Мінскага настаўніцкага інстытута. Размяшчаўся ў будынку былога Мінскага рэальнага вучылішча. Тэрмін навучання 4 гады. Складаўся з літаратурна-мастацкага, сацыяльна-гістарычнага, прыродазнаўчага, геаграфічнага, фізіка-хімічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (цыклаў). Навучалася 150 студэнтаў. Інстытут меў фізічны і педагагічны кабінеты, хімічню лабараторыю, бібліятэку (5 тыс. тамоў). У карыстанне яму перададзены былы Мінскі гарадскі музей. За інстытутам ва ўрочышчы Антонаўка пад Мінскам быў замацаваны фальварак, дзе існавалі агранамічная, батанічная, заалагічная лабараторыі, біялагічны кабінет, птушнік, пчальнік, доследнае поле, ферма, метэаралагічная станцыя. У навучальным працэсе асноўная ўвага аддавалася педагагічным дысцыплінам, беларусазнаўству, рабіліся спробы перавесці выкладанне на беларускую мову. У сакавіку-маі [[1919]] па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі арыштаваны выкладчыкі [[Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец |С. Балкавец]] і [[Б. Тарашкевіч]], пасля арышту інтэрніраваны ў Смаленск [[В. Іваноўскі]] і [[А. Неканда-Трэпка]], «да высвятлення палітычнага крэда» забаронена чытаць лекцыі [[Я. Карскі|Я. Карскаму]].
 
=== Пад польскай адміністрацыяй ===