Аўстралія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 186:
== Палітыка ==
=== Унутраная палітыка ===
Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) — федэратыўная, парламенцкая канстытуцыйная [[манархія]]. Глава дзяржавы — каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам (з [[28 сакавіка]] [[2014]] г. — Пітэр Косгроўв). Акрамя генерал-губернатара, каралева прызначае губернатараў для кожнага штата і адміністратараў для тэрыторый. Усе гэтыя чыноўнікі практычна не ўплываюць на мясцовую палітыку.
 
[[File:High Court of Australia (6769096715).jpg|thumb|Будынак Высокага суда Аўстраліі на беразе возера Грыфін, Канбера]]
Вышэйшы заканадаўчы орган — [[Парламент Аўстраліі]], які складаецца з [[Сенат]]у і [[палата прадстаўнікоў Парламента Аўстраліі|Палаты прадстаўнікоў]]. Галоўную ролю ў ажыццяўленні заканадаўчых функцый мае Палата прадстаўнікоў, (150 дэпутатаў якой абіраюцца ўсеагульным таемным галасаваннем тэрмінам на 3 гады).
 
У сучаснай палітычнай сістэме Аўстраліі за ўладу змагаюцца дзве сілы: левацэнтрысцкая [[Аўстралійская лейбарысцкая партыя]] і так званая Кааліцыя, што складаецца з [[Ліберальная партыя Аўстраліі|Ліберальнай партыі]] і [[Нацыянальная партыя Аўстраліі|Нацыянальнай]] партый, паводле аўстралійскіх мерак, правацэнтрысцкіх. На апошніх парламенцкіх выбарах у ліпені [[2016]] г. перамогу атрымала Кааліцыя, якая сфармавала ўрад.
 
Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад, прызначаны з ліку парламентарыяў, на чале з прэм'ер-міністрам, лідарам партыі, якая перамагла на выбарах. Цікава, што аўстралійскія прэм'еры нярэдка змяняюцца на працягу аднаго парламенцкага цыклу — так бягучы прэм'ер [[Скот Морысан]] у жніўні 2018 змяніў на пасадзе [[Малкальм Тэрнбул|Малкальма Тэрнбула.]]
 
Найважненйшыя судовыя рашэнні прымае [[Высокі суд Аўстраліі]]. Свой федэральны суд маецца ў кожным штаце.
 
=== Знешняя палітыка ===