Наша доля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
}}
'''«Наша доля»''' (поўная назва: «Наша Доля. Першая белоруская газэта для вёсковаго і местоваго рабочаго народу. Выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі») — штотыднёвая легальная [[газета]] рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета ў [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Выдавалася ў [[Вільня|Вільні]] ў перыяд 1(14) верасня — 1(14) снежня [[1906]]. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася [[кірыліца]]й, палова — [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.
[[Файл:Vilniaus Street, Vilnius, April 2015 (05).JPG|міні|злева|Дом Янушэўскага па адрасе [[Віленская вуліца (Вільня)|Віленская вуліца]], 21 у Вільні, у якім размяшчалася рэдакцыя газэты «Наша Доля». ]]
Пачатковы склад рэдакцыі гэтай газеты быў невялікі — [[Антон Луцкевіч]] падае ў складзе рэдакцыі [[Францішак Умястоўскі|Ф. Умястоўскага]] як тэхнічнага рэдактара, [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|А. Пашкевіч (Цётка)]] і братоў Луцкевічаў<ref>Собственноручные показания А. И. Луцкевича // Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Антон Луцкевіч; [Уклад., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — С. 184. — ISBN 985-6730-09-0.</ref>. А. Бергман лічыць, што, апроч згаданых асобаў, у рэдакцыю ўваходзіў віленскі мяшчанін [[Іван Адамавіч Тукеркес|І. Тукеркес]], а Умястоўскі быў кіраўніком літаратурнага аддзела<ref>Bergmanowa, A. Białoruski tygodnik «Nasza Niwa» (10.XI.1906—7.VIII.1915) // Kwartalnik Historyczny. — 1972. — № 79. — S. 569.</ref> — гэты факт згадвае і сам А. Луцкевіч<ref>Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху... — С. 132.</ref>. [[Ю. Туронак]], некрытычна паставіўшыся да ўспамінаў Ф. Умястоўскага<ref>Дзядзька Пранук [Францішак Умястоўскі]. Аб «Нашай Долі» // Беларускія ведамасьці. — 1921. — № . — 26 верасня. — С. 2—3.</ref>, вылучыў думку, што ініцыятыва ўтварэння газеты належыць менавіта Ф. Умястоўскаму і І. Тукеркесу, а браты Луцкевічы пазней «імкнуліся пераняць кіраўніцтва газетай»<ref>Туронак, Ю. Па плёнах пазнаеце іх // Ніва. — 1981. — № . — 21 чэрвеня. — С. 4.</ref>. Але параўнанне ступені заангажаванасці Луцкевічаў і Тукеркеса з Умястоўскім у беларускім руху, а таксама думка іншых даследчыкаў<ref>Каваль, А. Яшчэ аб Іване Луцкевічу (у адказ апаненту) // Ніва. — 1981. — № . — 15 лістапада. — С. 2.</ref> не пацвярджаюць гэтай гіпотэзы.