Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71:
З насельніцтвам 126 млн чалавек мае 11 месца ў спісе самых населеных краін свету. 80 % насельніцтва краіны жыве на востраве [[Хонсю]]. У Японіі самы высокі ў свеце паказчык працягласці жыцця і адзін з найніжэйшых паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Монанацыянальная краіна, 99 % насельніцтва складаюць японцы. Сталіца — горад [[Токіа]] — разам з прылеглымі гарадамі ўтварае найвялікушую ў свеце агламерацыю з насельніцтвам каля 38 млн чал.
 
Высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па [[Парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэце пакупніцкай здольнасці]] — яшчэ і [[Індыя|Індыі]]. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля [[ЗША]]. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак.
 
Японія ўваходзіць у лік краін-членаў [[Вялікая васьмёрка|Вялікай васьмёркі]] і [[АЦЭС]], а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб'яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях.
Радок 137:
{{main|Эканоміка Японіі}}
[[Файл:TokyoStockExchange1144.jpg|thumb|left|[[Такійская фондавая біржа]]]]
На у 2018 Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн [[долар ЗША|долараў ЗША]]. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах<ref>[http://www.nytimes.com/2010/08/16/business/global/16yuan.html?_r=1&pagewanted=all China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com]</ref>. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельнітва (65 млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю. Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9 % у 2017<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref>). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239% ВУП — найвышэйшы працэнт у свеце — і не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і [[Землетрасенне ў Японіі (2011)|наступствамі цунамі]] 2011 года.
 
Японія — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны<ref>[http://www.stat.go.jp/english/data/handbook/c06cont.htm er 6 Manufacturing and Construction], Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications</ref>. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і [[Такійская фондавая біржа]], якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі<ref>[http://www.nyse.com/events/1170156816059.html Market data.] New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.</ref>.
Радок 149:
Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн [[Toyota Motor Corporation|Toyota]] канкуруе з [[Volkswagen Group]] за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з'яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый [[Sony]], [[Toshiba]], Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
 
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго некалькі5 мільёнаў га (13 % тэрыторыі). Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.
 
У 2016 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарце былі [[ЗША]] (18,8 %), [[Кітай]] (18,4 %), [[Паўднёвая Карэя]] (6,7 %), [[Тайвань]] (5,7 %), [[Ганконг]] (4,7 %), а па імпарце — [[Кітай]] (24,2 %), [[ЗША]] (11,2 %), [[Аўстралія]] (4,6 %), [[Паўднёвая Карэя]] (4,2 %), [[Саудаўская Аравія]] (3,2 %), [[ААЭ]] (2,9 %) і [[Інданезія]] (2,9 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца камп'ютары і бытавая тэхніка, выкапнёвая паліва і руды, ежа (у асаблівасці ялавічына і свініна), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=114&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016</ref>.