Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 139:
{{main|Эканоміка Японіі}}
[[Файл:TokyoStockExchange1144.jpg|thumb|left|[[Такійская фондавая біржа]]]]
На у 2018 Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн [[долар ЗША|долараў ЗША]]. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах<ref>[http://www.nytimes.com/2010/08/16/business/global/16yuan.html?_r=1&pagewanted=all China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com]</ref>. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. Чацвёртая ў свеце па памерах экспарту, шостая — імпарту. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельнітва (65 млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю: сярод японцаў . Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9 % у 2017<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref>). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239% ВУП — найвышэйшы працэнт у свеце — і не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і [[Землетрасенне ў Японіі (2011)|наступствамі цунамі]] 2011 года.
 
Японія — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны<ref>[http://www.stat.go.jp/english/data/handbook/c06cont.htm er 6 Manufacturing and Construction], Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications</ref>. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і [[Такійская фондавая біржа]], якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі<ref>[http://www.nyse.com/events/1170156816059.html Market data.] New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.</ref>.