Іфігенія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
Згодна паданням, Агамемнан выклікаў незадаволенасць багіні [[Артэміда|Артэміды]], калі забіў яе [[алені|аленя]]. Падчас арганізацыі марской экспедыцыі спраць [[Троя|Троі]] яна спыніла ўсе [[вецер|вятры]], і грэчаскі [[флот]] не мог пакінуць [[порт]] у [[Аўліда|Аўлідзе]]. [[Аргас (горад)|Аргаскі]] прадракальнік Калхас паведаміў валадару Мікен, што багіня злітуецца, калі ён прынясе ў ахвяру сваю родную дачку Іфігенію. Агамемнан спачатку вагаўся, але потым вырашыў паслухаць прадракальніка.
 
Іфігенія разам з Клітэмнестрай былі запрошаны ў Аўліду нібы для заключэння [[шлюб]]у з [[Ахіл]]ам. Ахвярапрынашэнне гатавалася патаемна. Пра планы Агамемнана ведалі толькі [[Адысей]] і [[Дыямед]]. Згодна «[[Кіпрыі|Кіпрыям]]» у пераказе [[Еўтыхій Прокл|Прокла]], ахвярапрынашэнне скончылася тым, што Артэміда выратавала дзяўчыну і падкінула на алтар [[Каза свойская|казла]]. Пазнейшыя аўтары паведамлялі, што Іфігенія была перанесена ў [[Крым|Таўрыю]] або на [[Змяіны востраў|Белы востраў]]. Гесіёд казаў, што яна дасталася багіне [[Геката|Гекаце]]. У трагедыі [[Эўрыпід]]а забойства Іфігеніі Агамемнанам стала прычынай замаха на мужа з боку Клітэмнестры.
 
Ужо ў [[Класічная Грэцыя|класічны перыяд]], калі чалавечыя ахвярапрынашэнні былі забаронены, вобраз Клітэмнестры атаесамляўся з нявіннай ахвярай.
 
== У культуры ==