Арцава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Арца́ва''' — [[гістарычная вобласць]] і старажытнае [[дзяржава|дзяржаўнае ўтварэнне]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]] ў [[2 тысячагоддзе да н.э.|2]] тысячагоддзі да н. э.
 
Упершыню [[Хецкае царства|хецкія]] запісы, якія сведчылі пра існаванне Арцавы былі выяўлены толькі ў [[1927]] г. Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што яна месцілася на паўднёвым захадзе [[Анатолія|Анатоліі]], аднак існуе меркаванне, што ў склад Арцавы ўключаліся і больш паўночныя тэрыторыі. Палітычны цэнтр краіны знаходзіўся або на тэрыторыі будучай [[Фрыгія|Фрыгіі]], або ў Апашы, на месцы [[Эфес (горад)|Эфеса]]. Асноўную масу насельніцтва складалі заходнія [[лувійцы]].

На ўсходзе Арцава межавала з Хецкай дзяржавай, на поўдні — з [[Лікія]]й, на паўднёвым захадзе — з [[ахейцы|ахейскай]] [[Мілет|Мілавандай]]. Яна не мела поўнага палітычнага адзінства, паколькі ў яе складзе ўзгадваюцца самастойныя дробныя [[манархія|манархіі]]. Валадары Арцавы вялі перапіску на [[Хецкая мова|хецкай мове]], шанавалі [[бог|багоў]] Тархуна (бога [[маланка|маланкі]]) і Уху.
 
У першай палове [[15 стагоддзе да н.э.|XV]] ст. да н. э. Мадуватас, князь заходняга арцаўскага княства Сіпасла, перамог хецкага стаўленіка Купанту-Куранту, заключыў дагавор з [[Мікенская цывілізацыя|Ахіявай]] і захапіў багаты [[волава]]м востраў [[Кіпр|Алаша]]. Яго сын Тархундарадус пацясніў хетаў на захадзе цэнтральнай Анатоліі і меў дыпламатычныя стасункі з [[Старажытны Егіпет|Егіптам]]. Каля [[1350 да н.э.|1350]] г. да н. э. хецкае войска здолела перамагчы арцаўскага валадара Анцапахаду, а яго землі былі падзелены паміж некалькімі дзяржавамі, залежнымі ад хетаў. У далейшым на месцы Арцавы ўзгадваліся дзяржавы Міра, Хапала і Зямля ракі Сэх. У 1330-х гг. князь Ухазіці з Апашы ўзнавіў супольнае кіраванне, але ў [[1327 да н.э.|1327]] г. да н. э. пацярпеў паражэнне ад хетаў. У канцы [[14 стагоддзе да н.э.|XIV]] ст. да н. э. няўдалую спробу авалодаць Арцавай рабіў Піямарадус, збеглы хецкі высакародны авантурыст, які знайшоў прытулак у Мілавандзе.