Алена Барсук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
| каментар =
 
| дата нараджэння = 1930
| месца нараджэння =
| месца нараджэння = [[Барсукі (Глыбоцкі раён)|Барсукі]], [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
| дата смерці =
| месца смерці =
Радок 73:
}}
 
'''Алена Барсук''' ([[1930]]  — ?)  — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра [[Глыбокае|глыбоцкай]] групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі [[Саюз беларускіх патрыётаў]] (СБП). Сястра [[Тамара Барсук|Тамары Барсук]] і [[Ларыса Барсук|Ларысы Барсук]]. <ref>http://slounik.org/154749.html Біяграфія Алены Барсук</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў [[1930]]  г. у в. [[Барсукі (Глыбоцкі раён)|Барсукі]] ([[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]). Вучылася ў [[Шкунцікі|Шкунціцкай]] школе, потым у Глыбоцкім педагагічным вучылішчы. У [[1946]]  г. далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі [[Саюз беларускіх патрыётаў|«За Беларусь»]], якая пазней улілася да [[Саюз беларускіх патрыётаў|Саюза беларускіх патрыётаў]]: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. [[25 сакавіка]] [[1946]]  г. разам з іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасць беларускаму народу.
 
У лютым [[1947]] года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі: да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які падштурхоўваў да тэрарызму, выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі. Праз тое з [[9 лютага]] Алена пераходзіць на нелегальнае становішча. Вясной [[1947]]  г. была арыштаваная падчас верагоднай спробы выезду ў [[Польшча|Польшчу]] на станцыі Навадруцак каля Глыбокага.
 
Падчас судовага працэсу ў [[Полацк]]у (11—12 лістапада 1947) асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ у савецкіх канцлагерах. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобласці ([[Тайшэт]]).
 
Вызвалена ў [[1955]]  г. Дата і месца смерці невядомыя.
 
{{зноскі}}
Радок 91:
== Літаратура ==
* Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 38, 224, 227, 229, 236, 283, 317, 319, 340.
* Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік,  — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
 
== Гл. таксама ==