Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 102:
=== Пераезд у Вільню ===
Каля 1520 года Францыск Скарына пераехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага Вільню. Выказваецца меркаванне, што прыезд Скарыны быў выкліканы падрыхтоўкай да друку толькі што прынятага Статуту, які вялікі князь абяцаў надрукаваць «вялікай колькасцю кніг бітымі літарамі»<ref>Гячяускас Э. Франциск Скорина — секретарь вильнюсского епископа Иоанна из князей Литовских. с. 62.</ref>. Друк так і не адбыўся, але мяркуецца, што шрыфт для выдання быў адліты, ён пазней выкарыстоўваўся для набору «Малой падарожнай кніжкі» і [[Апостал, Скарына|Апостала]]<ref>Немировский, с. 414</ref>.
[[Файл:Didzioji 19.JPG|thumb|[[Віленская друкарня Скарыны|Друкарня Францыска Скарыны]] па [[Шкляная вуліца (Вільня)|Шкляной вуліцы]] ў Вільні]]
У пачатку [[1520-я|1520-х]] гг. ён заснаваў у доме [[Якуб Бабіч|Якуба Бабіча]]<ref>Аб гэтым свядчыць адзіны з 10-ці захаваўшыхся экзэмпляраў Апостала запіс на 188 лісце: «''Совершися в дому почтивого мужа Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славнаго и великаго места Виленскаго''».</ref> першую ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] [[Віленская друкарня Скарыны|друкарню]] і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 г. выдаў [[Малая падарожная кніжка|«Малую падарожную кніжку»]], якая складаецца па меншай меры з 21 часткі: <!-- Пакуль так «Пісаныя рэчы», -->[[Псалтыр, Скарына 1522|Псалтыр]], «[[Часасловец]]», «Акафіст жываноснай труне Гасподняй», «Канон жываноснай труне Гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст апосталам Пятру і Паўлу», «Канон апосталам Пятру і Паўлу», «Акафіст цудатворцу Міколе», «Канон цудатворцу Міколе», «Акафіст крыжу Гасподняму», «Канон крыжу Гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Паслядоўнасць царкоўнага збору»<ref>Немировский, с. 419</ref>; а таксама «[[Апостал, Скарына|Апостал]]», які выйшаў асобным выданнем у 1525 годзе. Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі.