Гекуба: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 14:
'''Геку́ба''' ({{lang-grc|Ἑκάβη}}, чытаецца як «Йека́ба») — легендарная жонка [[Прыам]]а, валадара [[Троя|Троі]], маці 19 дзяцей, у тым ліку [[Гектар (міфалогія)|Гектара]], [[Парыс]]а, [[Касандра|Касандры]], [[Гелен з Троі|Гелен]]а. Персанаж паэмы [[Гамер]]а «[[Іліяда]]» і п'ес [[Еўрыпід]]а «Гекуба» і «Траянкі».
Згодна [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскім]] аўтарам, Гекуба была другой жонкай Прыама. Яе першым сынам быў Гектар. Падчас другой цяжарнасці ёй прысніўся сон, быццам яна нарадзіла вогнішча. Траянскія вешчуны прадраклі, што народжанае ёю дзіця загубіць Трою. Аднак Гекуба і Прыам не здолелі забіць немаўля.
У «Іліядзе» Гекуба па просьбе Гектара ўзначальвае маленне траянскіх жанчын у храме [[Палада|Палады]], аплаквае яго смерць і кладзе на магілу пасму сваіх [[валасы|валасоў]]. Згодна п'есе Еўрыпіда «Траянкі», пасля згубы Троі Гекуба становіцца рабыняй [[Адысей|Адысея]], помсціць за смерць сына [[Фракія|фракійскаму]] валадару Паліместару і асляпляе яго. На [[суд]]зе [[Агамемнан]] падтрымлівае Гекубу і выганяе Паліместара. Палімнестар прадракае, што яна памрэ на шляху ў [[Элада|Эладу]]. [[Авідзій]] лічыў, што пасля пакарання Палімнестара яна ператварылася ў [[сабака свойскі|сабаку]].
|