Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 92:
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Image:Pl. Kolas.JPG|thumb|злева|Скульптурная кампазіцыя на плошчы Я. Коласа ў Мінску]]
[[Файл:Niasvizh Yakub Kolas.jpg|міні|Бюст Якуба Коласа ў Старым парку [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля]]]]
У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. З 1965 г. прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытуту мовазнаўства НАН РБ]], [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа|Віцебскаму драматычнаму тэатру]], [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі|Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН РБ]] і іншым бібліятэкам. Імем Я. Коласа быў названы [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй]] з [[Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, Светлагорск|філіялам]] і [[Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа|Нясвіжскі дзяржаўны каледж]]. Імя Я. Коласа носяць школы, плошчы, вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі.