Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 179:
Нягледзячы на спробы імператараў аб'яднаць Свяшчэнную Рымскую імперыю, яна распалася на шматлікія незалежныя дзяржавы і гарады. У ХVІ стагоддзі Германія стала цэнтрам Рэфармацыі каталіцкай царквы. [[Рэфармацыя]] паклала пачатак некалькім рэлігійным войнам у Германіі, самая працяглая і разбуральная з якіх — [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовая]] — завяршылася ў 1648 [[Вестфальскі мір|Вестфальскім мірам]]. У выніку была замацавана раздробненасць Германіі і ўлада імператара ўсё яшчэ заставалася чыста намінальнай.
 
Такое становішча захоўвалася да [[1806|1806 года]], калі нямецкі імператар [[Франц II]], які як раз перад гэтым, у 1804-м, стаў таксама імператарам [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]], пакінуў трон пад ціскам французскага імператара [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. Пры Напалеоне Банапарце колькасць нямецкіх княстваў і вольных гарадоў значна скарацілася.

=== Абъяднанне Германіі ===
[[Венскі кангрэс]] 1815 году спрыяў далейшаму аб'яднанню Германіі, у выніку чаго з 38 нямецкіх дзяржаў утварыўся вольны [[Германскі саюз|Нямецкі саюз]] пад вяршынствам Аўстрыі. У ходзе [[Вясна народаў|нямецкай рэвалюцыі 1848 года]] ўзнік першы дэмакратычны парламент Германіі. Пасля рэвалюцыі 1848 году, стаў наспяваць канфлікт паміж узвышаючайся [[Прусія|Прусіяй]] і Аўстрыяй. Гэта прывяло да [[Аўстра-пруска-італьянская вайна|вайны 1866 года]], якая ў якой Прусія атрымала перамогу і далучыла некалькі нямецкіх княстваў, пасля чаго Германскі саюз распаўся.
 
У 1866 годзе, быў створаны [[Паўночнагерманскі саюз]], які пад вяршынствам Прусіі аб'яднаў усе нямецкія краіны на поўнач ад [[Майн|Майна]]. Падчас [[Франка-пруская вайна|Франка-прускай вайны]], [[18 студзеня]] [[1871|1871 г.]] у Люстэркавай залі [[Версаль|Версальскага палаца]], [[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельм Першы]] быў абвешчаны імператарам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]. Значную ролю ў аб'яднанні Германіі згуляў першы [[канцлер]] Германскай імперыі, князь [[Ота фон Бісмарк]].