Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
У адпаведнасці з [[Гадзяцкі дагавор|Гадзяцкім дагаворам]] 1658 г. урад [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] абяцаў адкрыць ва Украіне дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы - акадэміі: адну ў Кіеве, а другую там, дзе знойдзецца для яе адпаведнае месца. Акадэміям былі абяцаныя такія ж правы ўніверсітэта, якімі карыстаўся [[Кракаўскі ўніверсітэт]]. Тады ж [[Ордэн езуітаў|ордэн езуітаў]] зрабіў стаўку на свой львоўскі асяродак. Езуіты з'явіліся ў [[Львоў|Львове]] яшчэ ў канцы XVI ст., а ў 1608 г. адкрылі тут свой [[Калегіум|калегіўм]]. Езуіты разумелі магчымасць стварэння ўніверсітэтана ў Львове на аснове праваслаўнай брацкай школы, таму пастаянна дамагаліся ператварэння ў акадэмію менавіта свайго калегіўма.
 
Пасля неаднаразовых зваротаў кароль [[Ян Казімір|Ян II Казімір]] 20 студзеня 1661 г. падпісаў прывілей, які надаваў езуіцкаму калегіўму ў Львове правы акадэміі і статус [[Універсітэт|універсітэта]] з правам выкладання ўсіх тагачасных універсітэцкіх дысцыплін, прысуджэння вучоных ступеняў [[Бакалаўр|бакалаўра]], [[Ліцэнцыят|ліцэнцыята]], [[Магістр|магістра]] і [[Доктар навук|доктара]]. Аднак адразу ж пасля падпісання прывілея стварэнне акадэміі ў Львове сустрэла рашучую апазіцыю Кракаўскага ўніверсітэта і асобных уплывовых асоб дзяржавы, якія яго падтрымлівалі. Нягледзячы на перашкоды, у Львоўскай езуіцкай акадэміі навучанне вялося па ўзоры іншых еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне вялося на [[Польская мова|польскай мове]] і [[Лацінская мова|лацінай]]. А пасля кароль [[Аўгуст III]] у 1758 г. пацвердзіў каралеўскі прывілей ад 20 студзеня 1661 г. Аднак акадэмію зачынілі ў 1773 г. падчас забароны ордэна езуітаў.
 
Дзейнасць навучальнай установы была адноўлена ў 1784 г., калі яна атрымала назву Іосіфінскага універсітэта (у гонар імператара [[Іосіф II Габсбург|Іосіфа ІІ]]). Навучальны працэс ва ўніверсітэце быў пераведзены на [[Нямецкая мова ў Аўстрыі|нямецкую мову]]. У 1805-1817 гг. навучальная ўстанова мела статус ліцэяй. У 1817 г. яна аднавіла правы вышэйшай навучальнай установы як Універсітэт Франца I (у гонар імператара [[Франц II|Франца I]]). Акадэмія атрымала будынак манастыра і касцёла [[Трынітарыі|трынітарыяў]]. У касцёле была арганізавана бібліятэка. 16 лістапада 1784 г. адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Пасля абстрэлу і бамбардзіроўкі Львова падчас [[Вясна народаў|рэвалюцыйных падзей ў 1848 г.]] з 50 тыс. кніг засталіся толькі 13 тыс., таксама было знішчана шмат рукапісаў. У 1851 г. універсітэту перадалі пабудаваны ў 1842 г. інтэрнат езуітаў для шляхецкай моладзі.
 
8 лістапада 1919 г. наказам кіраўніка [[Другая Польская Рэспубліка|адноўленай польскай дзяржавы]] [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] вышэйшая навучальная ўстанова была перайменавана ва Універсітэт Яна Казіміра (у гонар караля Рэчы Паспалітай [[Ян ІІ Казімір|Яна ІІ Казіміра]], які лічыцца заснавальнікам навучальнай установы). У 1920-1930-я гг. навучанне ва ўніверсітэце вялося на [[Польская мова|польскай мове]]. Пасля далучэння [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіны]] да [[СССР]] указам ад 8 студзеня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета [[УССР]] змяніў назву ўстановы на Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і прысвоіў яму імя выбітнага ўкраінскага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча [[Іван Франко|Івана Франка]]. У савецкія часы навучанне ва ўніверсітэце вялоня на [[Украінская мова|украінскай]] і [[Руская мова|рускай мовах]]. У кастрычніку 1999 г. універсітэт атрымаў статус нацыянальнага і пачаў называцца Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франко.
 
== Структура ==