Насельніцтва Францыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Population pyramid of France 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
З '''насельніцтвам''' 67 мільёнаў чалавек паводле звестак на студзень [[2019]] года [[Францыя]] з'яўляецца 21-й у свеце краінай паводле колькасці насельніцтва і трэцяй паводле колькасці насельніцтва ў Еўропе<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/fr.html The World Factbook: France]. Central Intelligence Agency.</ref>. Для Францыі характэрны высокі па еўрапейскіх мерках натуральны прырост насельніцтва, гэтаксама краіна з'яўляецца магнітам для мігрантаў. Этнічны склад стракаты. Дзяржаўная мова — французская, самая распаўсюджаная рэлігія — каталіцтва. Найбуйнейшыя гарады — Парыж, Ліён, Марсель, Ліль.
 
== Дэмаграфія ==
Радок 9:
 
== Мовы ==
Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі дзяржаўная мова Францыі — [[французская мова|французская]], раманская мова, што паходзіць ад лацінскай. З 1635 найбольшым аўтарытэтам у французскім мавазнаўстве лічыцца [[Французская акадэмія]]. З сярэдзіны XVII па першую палову ХХ стагоддзя французская была мовай міжнародных зносін і [[лінгва франка]] для адукаваных еўрапейцаў. Цікава, што ў самой Францыі ў 1794 годзе з 25 млн жыхароў краіны толькі 3 назвалі французскую мову роднай, астатнія размаўлялі на рэгіянальных мовах і дыялектах. Распаўсюжданне французскай у нацыянальным маштабе адбылося дзякуючы ўсеагульнай сістэме адукацыі, працэсу ўрбанізацыі і інш. Пагроза англізацыі падштурхнула ўлады Пятай Рэспублікі да ўмацавання пазіцый французскай мовы ў Францыі і папулярызацыі яе за межамі дзяржавы праз [[Франкафонія|Франкафонію]]. Сёння на французскай па ўсім свеце ўмее размаўляць ад 300 да 500 млн чалавек. Да рэгіянальных моваў французскі ўрад адносіць [[Аксітанская мова|аскітанскую]], брэтонскую, каталанскую, [[Баскская мова|баскскую]], фламандскую, [[эльзаскі дыялект]]. Да 1859 афіцыйнай мовай Корсікі была італьсянская. Паводле даследавання 2007 года другой па колькасці носьбітаў (2,3 млн) матчынай мовай стала арабская.
 
== Рэлігійны склад ==