Зянон Станіслававіч Пазняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 35:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Беларус, каталік. Унук беларускага дзеяча ў міжваеннай [[ПольшчаПольская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] [[Янка Пазняк|Янкі Пазняка]]. Бацька загінуў на фронце ў снежні [[1944]]. Скончыў Суботніцкую сярэднюю школу, мастацтвазнаўчае аддзяленне [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]] (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору [[АН БССР]] (1972).
 
З 1960-х шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У [[1969]] разам з [[Лявон Баразна|Лявонам Баразной]] апублікаваў у газэце «Правда» артыкул «Заботясь о будущем», спрабуючы выратаваць ад знішчэння гістарычную [[вуліца Няміга|вуліцу Няміга]], што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у т.л. [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], [[Верхні Горад|Верхняга горада]] і [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесця]].