Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 257:
{{Асноўны артыкул|Электраэнергетыка Францыі}}
[[File:Nuclear Power Plant Cattenom.jpg|thumb|АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС]]
Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. '''Энергетыка''' Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. У 2016 годзе ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх ў 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі.<ref>http://www.world-nuclear.org/information-library/facts-and-figures/nuclear-generation-by-country.aspx</ref> Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца ў G7паG7 па выкідах дыяксіду вугляроду. Вуглевадародная электраэнергетыка ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны. На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах. Хуткімі, але павальнейшымі чым у Германіі ці [[Іспанія|Іспаніі]], тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.
 
У партовых гарадах працуюцьдзейнічаюць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Французскім нафтавым гігантам і адной з найбуйнейшых ТНК у свеце з'яўляецца кампанія Total.
 
'''Металургія''', якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё вызначальнае значэнне. У 2018 Францыя выплавіла 15,4 млн тон сталі — 15 месца ў свеце і 3-е ў ЕС пасля Германіі і Італіі.<ref>https://www.worldsteel.org/en/dam/jcr:dcd93336-2756-486e-aa7f-64f6be8e6b1e/2018%2520global%2520crude%2520steel%2520production.pdf</ref> Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрах [[Дзюнкерк]] і Фос (раён Марселя).
 
[[File:Le-siege-de-psa-a-rueil-malmaison-pres-de-paris-le-2-octobre-2017 5969754.jpg|thumb|Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн]]
'''Машынабудаванне''' забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» (6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн) і «Рэно»), авіяцыйнай («Аэробус») і ракетнай («Аэраспэйс») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ў Ліёнскай і Парыжскай агламерацыі. У 2010-х Францыя штогод вырабляе каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце) Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтры Тулуза, Бардо, Буржэ) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі. Выпускаюцца спажывецкія тавары і тавары раскошы (канцэрны «Луі Вітон» і Kering S.A.(«Гучы», «Іў Сен Ларан», «Брыёні» ды інш.)).
 
І ўсё ж такі найбольш развітай і масштабнаймаштабнай галіной недарэмна лічыцца '''хімічная прамысловасць'''. Францыя — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, у тым ліку каўстычнай соды, сінтэтычнага каўчуку, пластмас, мінеральных [[Угнаенні|угнаенняў]], фармацэўтычных тавараў (самы значны вытворца — кампанія Sanofi). Кампанія «Мішлен» уваходзіць у Топ-3 сусветных вытворцаў шын. Вялікай папулярнасцю на сусветным рынку карыстаюцца французская парфумерыя і касметыка. На апошняй спецялізуецца кампанія L'Oreal, якая па маштабах вытворчасці не мае роўных у свеце.
 
«Данон» — найбуйнейшы харчовы канцэрн, сусветны лідар у вырабе мінеральнай вады.