Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 264:
 
[[File:Le-siege-de-psa-a-rueil-malmaison-pres-de-paris-le-2-octobre-2017 5969754.jpg|thumb|Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн]]
'''Машынабудаванне''' забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» — 6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн і «[[Рэно]]»), авіяцыйнай («[[Аэробус]]») і ракетнай («[[Аэраспэйс]]») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ў [[Ліёнская агламерацыя|Ліёнскай]] і [[Парыжская агламерацыя|Парыжскай агламерацы]]і. У 2010-х Францыя штогод вырабляе каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце) Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтры [[Тулуза]], [[Бардо]], [[Буржэ]]) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі. Выпускаюцца спажывецкія тавары і тавары раскошы (канцэрны «[[Луі Вітон]]» і [[Kering S.A.]] («[[Гучы]]», «[[Іў Сен Ларан]]», «[[Брыёні]]» ды інш.)).
 
І ўсё ж такі найбольш развітай і маштабнай галіной недарэмна лічыцца '''[[хімічная прамысловасць]]'''. Францыя — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічнай і [[нафтахімія|нафтахімі]]чнай прадукцыі, у тым ліку [[каўстычная сода|каўстычнай сод]]ы, сінтэтычнага [[каўчук]]у, [[пластмаса|пластмас]], [[мінеральныя ўгнаенні|мінеральных угнаенняў]], [[фармацэўтыка|фармацэўты]]чных тавараў (самы значны вытворца — кампанія [[Sanofi]]). Кампанія «[[Мішлен]]» уваходзіць у Топ-3 сусветных вытворцаў шын. Вялікай папулярнасцю на сусветным рынку карыстаюцца французская парфумерыя і касметыка. На апошняй спецялізуецца кампанія [[L'Oreal]], якая па маштабах вытворчасці не мае роўных у свеце.
 
Выпускаюцца спажывецкія тавары і тавары раскошы (канцэрны «[[Луі Вітон]]» і [[Kering S.A.]] («[[Гучы]]», «[[Іў Сен Ларан]]», «[[Брыёні]]» ды інш.)).
«[[Данон]]» — найбуйнейшы харчовы канцэрн, сусветны лідар у вырабе [[Мінеральная вада|мінеральнай вады]].