Вердаміцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Ве́рдаміцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Свіслацкі раён|Свіслацкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) [[Вердамічы]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Палонкаўскі сельсавет''' у складзе Свіслацкага раёна [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Палонка (Свіслацкі раён)|Палонка]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Агародніцкі сельсавет (Свіслацкі раён)|Агародніцкага сельсавета]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>, 12 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага [[Велікасельскі сельсавет (Свіслацкі раён)|Велікасельскага сельсавета]]. 2 снежня 1961 года сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтр перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага [[Грынкоўскі сельсавет|Грынкоўскага сельсавета]] (вёскі [[Вялікія Міхалкі]], [[Малыя Міхалкі]], [[Юшкавічы (Свіслацкі раён)|Юшкавічы]])<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).</ref>. У23 лютага 1976 годзегода ў склад сельсавета з [[Поразаўскі пассавет|Поразаўскага пассавета]] перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі [[Вялікія Баброўнікі]], [[Вялікая Каланая]], [[Малая Каланая]], [[Наркавічы]], [[Сакольнікі (вёска, Свіслацкі раён)|Сакольнікі]], [[Стасюцічы]] і хутары [[Сакольнікі (хутар)|Сакольнікі]]), у склад [[Свіслацкі сельсавет (Свіслацкі раён)|Свіслацкага сельсавета]] перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі [[Казейкі (Свіслацкі раён)|Казейкі]], [[Монтаўты]], [[Несцеравічы (Свіслацкі раён)|Несцеравічы]], [[Сакі (Свіслацкі раён)|Сакі]], [[Ханчыцы]])<ref>РашэнніРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).</ref>. 20 ліпеня 1992 года 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад [[Поразаўскі пассавет|Поразаўскага пассавета]].
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1347 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 78,3 % — [[беларусы]], 14,8 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 4,2 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.