Аршанскі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
 
== Гісторыя ==
[[29 мая]] [[1911]] г. [[міністр народнай асветы Расійскай імперыі]] прыняў рашэнне аб адкрыцці ў Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі, якая была адкрыта 1 ліпеня 1911 таго ж года
Дырэктарам семінарыі прызначаны М. А. Сяркоў. Першы выпуск настаўнікаў народных вучылішчаў адбыўся ў [[1915]] годзе.
 
У ліпені [[1917]] г. семінарыя ператворана ў сярэднюю педагагічную навучальную ўстанову для абодвух палоў, старшынёй школьнага савета навучальнай установы выбраны М. А. Сяркоў. У [[1919]] г. ператворана ў педагагічныя курсы. [[1 кастрычніка]] [[1921]] г. на базе педагагічных курсаў адкрыты '''Аршанскі педагагічны тэхнікум'''. [[6 жніўня]] [[1926]] г. Аршанскі рабфак рэарганізаваны ў Беларускі педагагічны тэхнікум.
 
У [[1930]] годзе ажыццёўлены пераход з 4-гадовага на 3-гадовы тэрмін навучання. У [[1932]] годзе ў тэхнікуме адкрыты завочны сектар для навучання настаўнікаў пачатковай школы, якія не мелі педагагічнай адукацыі. [[29 красавіка]] [[1937]] г. педагагічны тэхнікум у перайменаваны ў '''Аршанскае педагагічнае вучылішча'''. [[23 чэрвеня]] [[1939]] года Аршанскае педагагічнае вучылішча злілася з [[Віцебскае педагагічнае вучылішча|Віцебскім педагагічным вучылішчам]].
 
[[16 ліпеня]] [[1946]] г. у Оршы адкрытае рускае педагагічнае вучылішча. Першы пасляваенны выпуск настаўнікаў пачатковых класаў адбыўся ў [[1947]] годзе. У [[1950]] г. ажыццёўлены пераход з 3-гадовага на 4-гадовы тэрмін навучання.
У 1955/1956 навучальным годзе вучылішчу перададзена будынак па [[вуліца Міру (Орша)|вул. Міру]], 6 (навучальны корпус № 1). [[23 ліпеня]] [[1956]] г. педагагічнага вучылішча перайменаванае ў '''Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча'''. У [[1956]]—[[1961]] гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». [[1 верасня]] [[1956]] г. адкрыта падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасці «Выкладанне працы ў 5-8 класах агульнаадукацыйнай школы».
 
У верасні [[1962]] года адкрыта прыбудова да навучальнага корпуса № 1, у верасні 1971 — будынак навучальнага корпуса № 2 па [[вуліца Пушкіна (Орша)|вул. Пушкіна]], 9б. У [[1974]]-1991 гадах дзейнічала завочнае аддзяленне для падрыхтоўкі настаўнікаў працоўнага навучання.
 
[[12 студзеня]] [[1977]] года індустрыяльна-педагагічнае вучылішча перайменаванае ў '''Аршанскае педагагічнае вучылішча'''. У [[1977]]—[[1980]] гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». У 1984 годзе адкрыты новы будынак інтэрната па [[Вуліца Кірава (Орша)|вул. Кірава]], 7. У [[1990]]—[[1996]] гадах адкрыта падрыхтоўка выхавальнікаў дашкольных устаноў.
 
[[12 ліпеня]] [[1994]] года педагагічнае вучылішча рэарганізаванае ў Аршанскі педагагічны каледж. [[21 красавіка]] [[1995]] года пастанова № 105 Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь аб стварэнні навуковавучэбна-метадычнага аб’яднання (НВМА): Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут — Аршанскі педагагічны каледж. З [[6 жніўня]] [[2001]] г. Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж.
 
[[21 ліпеня]] [[2004]] года Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж далучаны да [[Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава|Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава]].
 
== Дырэктары ==
* [[1911]]—[[1921]] — Міхаіл Абрамовіч Сяркоў