Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 245:
 
У [[1920-я|1920]]—[[1930-я]] гадах Магілёў ператварыўся ў буйны прамысловы і культурны цэнтр [[БССР]]. У [[1926]]—[[1921]] гадах пачала дзейнічаць кандытарская фабрыка [[10-ы Кастрычнік (фабрыка)|«10-ы Кастрычнік»]], у [[1930]] — [[Магілёўскі гарбарны завод|гарбарны завод]], у [[1932]] [[Магілёўскі металургічны завод|трубаліцейны завод]], [[Магілёўскі завод металічных вырабаў|завод металічных вырабаў]]. У [[1929]]—[[1930]] гадах пабудавана першае на Беларусі прадпрыемства [[Хімічная прамысловасць|хімічнай прамысловасці]] — [[Магілёўскі завод штучнага валакна|фабрыка штучнага шоўку]]. У [[1926]]—[[1932]] гадах пабудавана чыгунка [[Рослаўль]]—[[Крычаў]]—[[Магілёў]]—[[Асіповічы]], у [[1931]] адкрыта прыстань на р. [[Дняпро]]. У [[1934]] уведзены [[Магілёўскі аўтобус|гарадскія аўтобусныя маршруты]]. У [[1933]]—[[1937]] пабудаваны заводы: [[Магілёўскі аўтамабільны завод|аўтарамонтны]], [[Магілёўскі жэлацінавы завод|клеявы]], [[Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў|цагельны]], мэблевая фабрыка. У [[1940]] годзе ў Магілёве 210 прамысловых прадпрыемстваў, каля 13 тыс. рабочых. У пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] значная частка прамысловага абсталявання заводаў і фабрык [[Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|эвакуіравана]]. Акупанты знішчылі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы<ref name="БЭ"/>.
[[Файл:Вид сверху МЛМ.jpg|thumb|Магілёўліфтмаш]]
 
Пасля [[вызваленне Беларусі|вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў]] у Магілёве пачалі аднаўляцца даваенныя і будавацца новыя прадпрыемствы. У [[1945]] адноўлены металаапрацоўчы камбінат (з [[1958]] [[Электрарухавік (завод, Магілёў)|завод «Электрарухавік»]]), у [[1949]] пачата будаўніцтва завода натуральнага каўчуку (у [[1952]] рэарганізаваны ў [[рэгенератарны завод (Магілёў)|рэгенератарны завод]]). У [[1950-я]] гг. Магілёў стаў горадам машынабудавання, металургіі, хіміі. 3 [[1960]] працуе [[Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў|фабрыка мастацкіх вырабаў]]. 3 [[1963]] тут працуе [[Магілёўская стужкаткацкая фабрыка|стужкаткацкая фабрыка]], з [[1967]] — [[Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод|ліфтабудаўнічы завод]], з [[1968]] — [[Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна|камбінат сінтэтычнага валакна]], [[Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў|камбінат сілікатных вырабаў]]. 3 [[1970]] у Магілёве пракладзены [[Магілёўскі тралейбус|тралейбусныя маршруты]]. Развіты [[машынабудаванне]] ([[Магілёўтрансмаш|завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш»]], [[Тэхнапрыбор|ВА «Тэхнапрыбор»]], [[Зеніт (завод)|«Зеніт»]] і інш.), [[хімічная прамысловасць|хімічная]] ([[Хімвалакно (Магілёў)|вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»]], [[рэгенератарны завод (Магілёў)|рэгенератарны завод]] і інш.), лёгкая (прадпрыемствы [[Магатэкс|«Магатэкс»]], [[Вяснянка (Магілёў)|«Вяснянка»]], фабрыкі швейная, [[Світанак (Магілёў)|«Світанак»]] і інш.), [[Харчовая прамысловасць|харчовая]] (камбінаты [[Магілёўскі мясакамбінат|мясны]], [[Магілёўскі малочны камбінат|малочны]], [[Магілёўскі завод напіткаў|завод напіткаў]], [[Магілёўскі хлебазавод|хлебазавод]] і інш.) прамысловасць. Працуюць прадпрыемствы [[Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў Беларусі|будаўнічых матэрыялаў]], [[Чорная металургія Беларусі|чорнай металургіі]], [[металаапрацоўка|металаапрацоўкі]] ([[Магілёўскі завод вентыляцыйных загатовак]] і інш.), [[дрэваапрацоўчая прамысловасць|дрэваапрацоўчая]] прамысловасці<ref name="БЭ"/>.