Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 272:
 
== Адукацыя ==
Першыя школы ў Магілёве ствараліся пры [[Царква|цэрквах]], [[манастыр]]ах, княжацкіх дварах, буйных [[маёнтак|маёнтках]]. Пашыраным было навучанне дзяцей вандроўнымі настаўнікамі-самавукамі. У [[1590]]—[[1592]] гадах пры [[Спаскі манастыр (Магілёў)|Спаскім манастыры]] заснавана [[Магілёўская брацкая школа|брацкая школа]], у якой вывучалі [[Грэчаская мова|грэчаскую]], [[Лацінская мова|лацінскую]], [[Беларуская мова|беларускую]], [[Польская мова|польскую]] мовы, [[дыялектыка|дыялектыку]], [[Рыторыка|рыторыку]], [[музыка|музыку]], асновы [[Арыфметыка|арыфметыкі]], [[Геаметрыя|геаметрыі]], [[Астраномія|астраноміі]], [[Геаграфія|геаграфіі]]. У [[1740-я]] гг. адкрыта [[Магілёўская піярская школа|піярская школа]] (навучальная ўстанова каталіцкага ордэна піяраў), у якой выкладаліся [[багаслоўе]], [[гісторыя]], лацінская і польская мовы, [[матэматыка]], [[фізіка]] і інш<ref name="БЭ"/>.
 
Пасля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|далучэння Беларусі да Расіі ў 1772 годзе]] ў Магілёве пачалі адкрывацца рускія школы і вучылішчы. У [[1789]] створана 4-класнае галоўнае народнае вучылішча, на базе якога ў [[1809]] адкрыта [[Магілёўская мужчынская гімназія|мужчынская гімназія]]; у [[1865]] створаны [[Магілёўская жаночая гімназія|жаночая гімназія]], [[Магілёўская цэнтральная школа павітух|цэнтральная школа павітух]], у [[1875]] — [[Цэнтральная фельчарская школа (Магілёў)|Цэнтральная фельчарская школа]] (на яе базе ў [[1917]] створана медыцынскае вучылішча), у [[1885]] — [[Магілёўскае рэальнае вучылішча|рэальнае вучылішча]], у [[1899]] — жаночая нядзельная школа. У пачатку 20 ст. створаны [[Магілёўскае камерцыйнае вучылішча|камерцыйнае]] і [[Магілёўскае рамеснае вучылішча|рамеснае]] вучылішчы, музычная школа, курсы бухгалтараў. У [[1912]] у Магілёве 4 гімназіі, [[Магілёўская яўрэйская жаночая прагімназія|прыватная яўрэйская жаночая прагімназія]], 14 вучылішчаў, у т.л. [[Магілёўскае духоўнае вучылішча|мужчынскае духоўнае]] і [[Магілёўскае жаночае епархіяльнае вучылішча|жаночае епархіяльнае]], [[Магілёўская духоўная семінарыя|духоўная семінарыя]], 9 школ, у т.л. жаночая 2-класная, 5 царкоўна-прыходскіх, 2 агульнаадукацыйныя<ref name="БЭ"/>.
 
У [[1913]] заснаваны [[Магілёўскі настаўніцкі інстытут]] (на яго базе ў [[1918]] створаны [[Магілёўскі ўніверсітэт імя А. Куляшова|педагагічны інстытут]]). У [[1923]] годзе заснаваны [[Магілёўскі педагагічны тэхнікум|педагагічны тэхнікум]], у [[1928]] — [[Магілёўскае культурна-асветнае вучылішча|культурна-асветнае вучылішча]] (з 1990 года — вучылішча культуры), у 1937 — [[Магілёўскае музычнае вучылішча|музычнае вучылішча]]. У 1932—36 дзейнічаў [[Магілёўскі палітыка-асветны інстытут]]. У 1937—53 пры педагагічным інстытуце існаваў настаўніцкі інстытут<ref name="БЭ"/>.
 
У Вял. Айч. вайну большасць навуч. і культ.-асв. устаноў разбурана. Да канца [[1945]] адноўлены 12 агульнаадукацыйных школ, адкрыты [[Магілёўскі будаўнічы каледж|будаўнічны тэхнікум]], у [[1946]] заснаваны [[Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум|бібліятэчны тэхнікум]], у 1947 — [[Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум|машынабудаўнічы тэхнікум]]. У першыя пасляваенныя гады працавалі педагагічны і настаўніцкі інстытуты, 3 будаўнічыя школы, 2 рамесныя і 2 механізацыі сельскай гаспадаркі вучылішчы. У 1961 адкрыты [[Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут]] (на базе яго тэхналагічнага факультэта ў [[1973]] створаны [[Магілёўскі тэхналагічны інстытут]]). 3 1967 працуе [[Магілёўскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум]]<ref name="БЭ"/>.
 
У 1998/99 навуч. г. ў Магілёве: 100 дашкольных устаноў (больш за 18 тыс. дзяцей), у т.л. 18 дашкольных устаноў з паглыбленымі кірункамі дзейнасці (замежная мова, экалагічнае выхаванне, муз. і тэатр.-маст. творчасць), 2 санаторныя сады ([[пульманалогія|пульманалагічнага]] профілю і для тубвіражных дзяцей); 48 навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (больш за 35 тыс. навучэнцаў), у т.л. 3 ліцэі і 3 гімназіі з фізіка-матэматычным, філалагічным, грамадска-эканамічным, хіміка-біялагічным, эканамічна-прававым і інш. профілямі; 6 музычных і 23 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы; 16 прафесесійна-тэхнічных вучылішчаў (больш за 7 тыс. навучэнцаў); 10 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (больш за 7 тыс. студэнтаў), у т.л. школа міліцыі, вучылішчы медыцынскага і алімпійскага рэзерву; 4 ВНУ, у т.л. недзяржаўны фінансава-эканамамічны інстытут<ref name="БЭ"/>.
 
== Адміністрацыйны падзел ==