Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 302:
== Эканоміка ==
[[File:Panorama ul. Emilii Plater w Warszawie radek kołakowski.jpg|thumb|Варшава — найбуйнейшы цэнтр і гандлёвы хаб]]
Эканоміка Польшчы — адна з найбольш дынамічных у Еўропе, асабліва сярод дзяржаў былога сацлагера. На яе развіцці адбілася правядзенне рыначных рэформ і ўступленне Польшчы ў ЕС. Сёння эканоміка Польшчы [[Рыначная эканоміка|рыначная]]. Большая частка маёмасці, у тым ліку, банкаўскага сектару, прыватызаваная. Нацыянальная валюта [[злоты]], аднак Польшча рыхтуецца да ўвядзення [[еўра]]. Варшаўская фондавая біржа — найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе, самыя значныя польскія кампаніі фармуюць на ёй індэкс WIG30. З 500 найбуйнейшых кампаній рэгіёнаЦэнтральнай Еўропы, 200 — польскія (PKN Orlen — нафтаперапрацоўка, PGE Polska — энергетыка і інш.). Польшча з'яўляецца рэгіянальным лідарам па прыцягненні замежных інвестыцый, аб'ём жа польскіх інвестыцый за мяжу на 2014 склаў каля 300 млрд. злотых.
 
На сферу паслуг прыходзіцца 57,4 % ВУП, унёсак прамысловасці — 40 %, у сельскай гаспадарцы, у якойдзе занята 11 % эканамічна актыўнага насельніцтва, ствараецца ўсяго 2,5 % ВУП. Тэмпы росту [[ВУП]] у 2015-17 гадах склаліскладалі ад 3 да 5 % штогод — адзін з найлепшых паказчыкаў у ЕС, [[інфляцыя]] — 2 % у 2017 і -0,6 % у 2016.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pl.html</ref> Польскі ВУП (паводле ППЗ) у 2017 склаў 70 % ад сярэдняга па ЕС, у 2004 гэтая доля была ўсяго 50 %.<ref>https://euobserver.com/economic/139415</ref>
 
Да '''моцных бакоў эканомікі''' Польшчы адносяцца: шматлікая і якасная працоўная сіла, ёмісты ўнутраны рынак, малы узровень беспрацоўя, невялікая знешняя запазычанасць, стабільная валюта, разнастайны экспарт.