Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 346:
=== Турызм ===
[[File:Zamek w Ojcowie 1.JPG|thumb|Замак у Айцове на Шляху арліных гнёздаў]]
Турызм з'яўляецца адным з найважнейшых сектараў сферы паслуг. Ад часу ўступлення ў ЕС у 2004 паскорана развіваецца міжнародны турызм. Найбольш прывабныя для адпачынку горныя раёны Польшчы, узбярэжжа Балтыйскага мора, Мазурскія азёры і Белавежская пушча, гістарычныя цэнтры (Кракаў, [[Варшава]], [[Люблін]]). Усяго ў Польшчы 15 аб'ектаў [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]] з іх 14 культурных. Самы папулярны сярод турыстаў горад — [[Кракаў]] — старая сталіца і месца каранацыі ў далейшым, цэнтр Залатога веку польскага Адраджэння. Цалкам зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны стары горад у Варшаве быў адноўлены і з'яўляецца галоўнай славутасцю стаіцы. Вялікую прывабнасць мае [[Уроцлаў]] — у ансамбль вялікай Рынкавай плошчы ўваходзяць ажно дзве ратушы, ўроцлаўскі заапарк налічвае ўжо больш за 150 гадоў гісторыі і надзвычай багатую калекцыю відаў, на кожным кроку турыстаў сустрэнуць мілыя [[Уроцлаўскія гномы|гномы]].
 
У Польшчы звыш 100 замкаў, большая іх частка захавалася ў Ніжняй Сілезіі і уздоўж Шляху арліных гнёздаў паміж Кракавам і Чэнстаховай. Яснагурскі манастыр у Чэнстахове штогод кліча да сябе сотні тысяч паломнікаў-каталікоў. Сярод відаў актыўнага турызму ў Польшчы шырока прадстаўлены гарналыжны турызм, водныя віды, хайкінг і склалазанне. Развіваецца [[Агратурызм|аграрны (сельскі) турызм]].
 
=== Знешні гандаль ===