Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 301:
 
== Эканоміка ==
{{Main|Эканоміка Польшчы}}
[[File:Panorama ul. Emilii Plater w Warszawie radek kołakowski.jpg|thumb|Варшава — найбуйнейшы цэнтр і гандлёвы хаб]]
Эканоміка Польшчы — адна з найбольш дынамічных у Еўропе, асабліва сярод дзяржаў былога сацлагера. На яе развіцці адбілася правядзенне рыначных рэформ і ўступленне Польшчы ў ЕС. Сёння эканоміка Польшчы [[Рыначная эканоміка|рыначная]]. Большая частка маёмасці, у тым ліку, банкаўскага сектару, прыватызаваная. Нацыянальная валюта — [[злоты]], аднак Польшча рыхтуецца да ўвядзення [[еўра]]. Варшаўская фондавая біржа — найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе, самыя значныя польскія кампаніі фармуюць на ёй індэкс WIG30. З 500 найбуйнейшых кампаній Цэнтральнай Еўропы, 200 — польскія (PKN Orlen — нафтаперапрацоўка, PGE Polska — энергетыка і інш.). Польшча з'яўляецца рэгіянальным лідарам па прыцягненні замежных інвестыцый, аб'ём жа польскіх інвестыцый за мяжу на 2014 склаў каля 300 млрд. злотых.
Радок 309 ⟶ 310:
 
=== Прамысловасць ===
{{Main|Прамысловасць Польшчы}}
[[File:Bełchatów Elektrownia.jpg|thumb|left|[[Бэлхатоўская ЦЭС|Белхатуўская ЦЭС]] — найбуйнейшая буравугальная электрастанцыя свету, штогод вырабляе 27-28 ТВт*гдз электраэнергіі — 20 % нацыянальнай вытворчасці]]
Вядучыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, чорная і каляровая металургія, паліўная, хімічная і лёгкая. Большасць машынабудаўнічых прадпрыемстваў з’яўляюцца даччынымі падраздзяленнямі вядучых заходніх кампаній. Польшча займаецца вытворчасцю адзення, электронікі, аўтамашын, аўтобусаў, верталётаў, лакаматываў, самалётаў, караблёў, ваеннай тэхнікі, лекаў, ежы. Польшча займае адно з першых месцаў у свеце па вытворчасці рыбалоўных суднаў, таварных і пасажырскіх вагонаў, цеплавозаў і электравозаў. Харчовая прамысловасць у Польшчы адна з найбольш буйных у [[ЕС|Еўрасаюзе]].
Радок 322 ⟶ 324:
 
=== Сельская гаспадарка ===
{{Main|Сельская гаспадарка Польшчы}}
[[File:Gora Cisowa 03.jpg|thumb|left|Мазурскі сельскагаспадарчы пейзаж]]
За сацыялістычным часам польскае земляўласцніцтва, у адрозненні ад астатніх сфер гаспадаркі, заставалася прыватным. Былыя землі нешматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў сёння здадзеныя ў арэнду фермерам, якім увогуле належыць больш за 90 % угоддзяў. Прадукцыйнасць сучаснай сельскай гаспадаркі адносна невысокая. Фермы невялікія (сярэдні памер каля 8 га) і часта цераспалосныя. Больш за палову фермераў працуюць выключна на здавальненне сваіх патрэбаў. Затое 9 % гаспадароў з надзеламі больш за 15 га трымаюць амаль палову зямлі.
Радок 332 ⟶ 335:
 
=== Транспарт ===
{{Main|Транспарт у Польшчы}}
[[File:Wezelsosnicafromthesky.JPG|thumb|Скрыжаванне аўтастрад А1 і А4 побач з [[Глівіцы|Глівіцамі]]]]
Становішча Польшчы ў цэнтры Еўропы прадвызначыла важную ролю транзітнага транспарту ў гаспадарцы. Тэрыторыю Польшчы ва ўсіх напрамках перасякаюць найважнейшыя транс’еўрапейскія магістралі.
Радок 345 ⟶ 349:
 
=== Турызм ===
{{Main|Турызм у Польшчы}}
[[File:Zamek w Ojcowie 1.JPG|thumb|Замак у Айцове на Шляху арліных гнёздаў]]
Турызм з'яўляецца адным з найважнейшых сектараў сферы паслуг. Ад часу ўступлення ў ЕС у 2004 паскорана развіваецца міжнародны турызм. Найбольш прывабныя для адпачынку горныя раёны Польшчы, узбярэжжа Балтыйскага мора, Мазурскія азёры і Белавежская пушча, гістарычныя цэнтры (Кракаў, [[Варшава]], [[Люблін]]). Усяго ў Польшчы 15 аб'ектаў [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]] з іх 14 культурных. Самы папулярны сярод турыстаў горад — [[Кракаў]] — старая сталіца і месца каранацыі ў далейшым, цэнтр Залатога веку польскага Адраджэння. Цалкам зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны стары горад у Варшаве быў адноўлены і з'яўляецца галоўнай славутасцю стаіцы. Вялікую прывабнасць мае [[Уроцлаў]] — у ансамбль вялікай Рынкавай плошчы ўваходзяць ажно дзве ратушы, ўроцлаўскі заапарк налічвае ўжо больш за 150 гадоў гісторыі і надзвычай багатую калекцыю відаў, на кожным кроку турыстаў сустрэнуць мілыя [[Уроцлаўскія гномы|гномы]].