Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана Пятра Сагайдачнага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
 
== Гісторыя ==
1 кастрычніка 1899 г. на тэрыторыі цяперашняй акадэміі адбылося адкрыццё '''Імператарскай і Каралеўскай школы кадэтаў ў Львове'''. Гэта ўстанова была адзінай у [[Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі|Галіччыне]] і шаснаццатым ва ўсей [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] ваеннай навучальнай установай. Выпускнікі ўстановы атрымлівалі званне "Кадэт - намеснік афіцэра". У 1914 г. школу эвакуіравалі ў [[Аўстрыя|Аўстрыю]].
 
Пасля распаду [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] і да 1921 г. комплекс будынкаў быў закінутым. З 1921 г. тут размяшчаўся '''Польскі кадэцкі корпус № 1''' (з 1935 г. - імя [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]]), перабазаваны з [[Кракаў|Кракава]]. Напад [[Трэці рэйх|Германіі]] вымусіў [[Другая Польская Рэспубліка|польскае камандаванне]] ў верасні 1939 г. эвакуіраваць з Равіча да Львова Корпус кадэтаў № 3. Аднак у сувязі з надыходам [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] пачаць заняткі так і не ўдалося. Пасля далучэння [[Заходняя Украіна|заходнеўкраінскіх зямель]] да [[УССР]] савецкая ўлада расфарміравала навучальную ўстанову.
 
З канца верасня і да 14 лістапада 1939 г. у памяшканнях былога кадэцкага корпуса быў размешчаны штаб Украінскага фронту. Пасля яго расфарміравання тут размясцілася '''Львоўскае пяхотнае вучылішча''' Чырвонай Арміі, якое праз год было перамешчана ў [[Астрог (горад)|Астрог]]. Са снежня 1940 да сакавіка 1941 гг. навучальныя карпусы па вул. Кадэцкай 32 (сучаснай вул. Героеў Майдана) становяцца месцам дыслакацыі 15-й матарызаванай кулямётна-артылерыйскай брыгады. У сакавіку 1941 г. яе замяніла 32-я танкавая дывізія 4-га механізаванага корпуса Чырвонай Арміі. Падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі цяперашняй акадэміі знаходзіўся вайсковы шпіталь, а з канца ліпеня 1944 г. і да вясны 1947 г. — Савецкі вайсковы шпіталь.
 
Потым тут дзейнічала ваенна-палітычнае вучылішча, створанае першапачаткова 18 лістапада 1939 г. у [[Бранск|Бранску]]. Вучылішча ажыццяўляла падрыхтоўку афіцэраў-палітработнікаў. За гады нямецка-савецкай вайны вучылішча перамяшчалася ў гарады [[Баброў (горад)|Баброў]], Халтурын, [[Харкаў]] і выпусціла каля 11 тысяч [[Афіцэр|афіцэраў]]. За мужнасць у гады вайны 15 выхаванцаў навучальнай установы атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
 
У 1947 г. вучылішча перамяшчаецца ў Львоў і становіцца '''Львоўскім ваенна-палітычным вучылішчам''' (некаторы час насіла імя [[Мікалай Шчорс|М.А. Шчорса]]), займаючы тэрыторыю былога кадэцкага корпуса. Установа рыхтавала афіцэраў для службы ў рэдакцыях ваенных газет і культурна-асветніцкіх установах арміі і флоту. У 1962 г. Львоўскае ваенна-палітычнае вучылішча рэарганізавана ў вышэйшае.
 
У адпаведнасці з пастановай [[Кабінет міністраў Украіны|Кабінета Міністраў Украіны]] 8 кастрычніка 1993 г. на базе Львоўскага вышэйшага ваеннага вучылішча і ваенных кафедраў грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў Львова была ўтворана вышэйшая ваенная навучальная ўстанова новага тыпу, якая першай ва Украіне была цесна інтэгравана з сістэмай грамадзянскай вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, з [[Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»|Нацыянальным універсітэтам «Львоўская палітэхніка»]]. Тым самым быў пакладзены пачатак рэалізацыі асноватворнага прынцыпу канцэпцыі ваеннай адукацыі ва Украіне, замацаванага пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 15 снежня 1997 г. аб стварэнні адзінай сістэмы ваеннай адукацыі, дзе вызначана, што ваенная адукацыя інтэгруецца ў дзяржаўную сістэму адукацыі на аснове адзінай заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы.
 
У цеснай інтэграцыі [[Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»|з базавым універсітэтам]] '''Львоўскі ваенны інстытут''' пачаў з 1993 г. рыхтаваць афіцэраў па пятнаццаці спецыяльнасцях, у прыватнасці такімі, як "Баявое прымяненне механізаваных падраздзяленняў", "Баявое прымяненне аэрамабільных (парашутна-дэсантных) падраздзяленняў" (курсанты гэтых спецыяльнасцяў згодам былі пераведзены ў Адэскі інстытут сухапутных войскаў у 1995 г.), а таксама па спецыяльнасцях "Фінансавае забеспячэнне і эканоміка баявой і гаспадарчай дзейнасці войскаў", "Правазнаўства" і інш.
 
18 лістапада 2000 г. за значныя поспехі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для ўкраінскага войскі і з нагоды 100-годдзя падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў у [[Галічына|Галіччыне]] ўказам [[Прэзідэнт Украіны|прэзідэнта Украіны]] інстытуту было прысвоена імя гетмана [[Войска запарожскае|Войска запарожскага]] [[Пятро Канашэвіч-Сагайдачны|Пятра Сагайдачнага]].
 
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 мая 2005 г. навучальная ўстанова рэарганізавана ў '''Львоўскі інстытут сухапутных войскаў''' і з 1 верасня 2006 г. ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных спецыялістаў па ўсіх спецыяльнасцях сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.
 
З 1 верасня 2009 г. у адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны Львоўскі ордэна Чырвонай Зоркі інстытут сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага выведзены са складу Нацыянальнага універсітэта "Львоўская палітэхніка" і ператвораны ўна '''Акадэмію сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдакавага''' з адкрыццём у яе складзе ваеннага каледжа сяржанцкага складу.