Зянон Станіслававіч Пазняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 47:
 
[[Выява:Зянон Пазьняк 1994 (заліўка).png|thumb|left|250px|Вынікі Пазняка на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|выбарах прэзідэнта Беларусі 1994 года]]]]
З. Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|выбарах 1994 года]], атрымаў у першым туры 12,82 % галасоў, заняўшы трэцяе месца, і не трапіў у другі тур.
 
Напярэдадні [[Рэферэндум у Беларусі (1995)|рэфэрэндуму 1995 года]], які быў ініцыяваны прэзідэнтам [[Аляксандр Лукашэнка|А. Лукашэнкам]] і тычыўся пазбаўлення «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга статусу дзяржаўных сімваляў, а беларускай мовы — статусу адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта распускаць парламент, дэпутаты апазіцыі БНФ абвясцілі галадоўку на знак пратэсту. Уначы з 11 на 12 красавіка яны былі гвалтоўна выдаленыя з [[Дом урада (Мінск)|будынку Вярхоўнага Савета]]. Як згадвае яго паплечнік, былы дэпутат [[Сяргей Навумчык]]: ''«Пазьняка ўдарылі нагой у грудзі, выціскалі вочы, білі аб сьцяну»''<ref>''Навумчык С.'' Дзевяноста пяты. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015</ref>.