Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
=== Рэкі і азёры ===
[[File:Qutang Gorge on Changjiang.jpg|thumb|Янзцы ў адной з ''трох цяснін'']]
Рэкі Кітая адносяцця пераважна да басейна Ціхага акіяна — гэта [[Янцзы]], [[Хуанхэ]], [[Хэйлунцзян]] (Амур), [[Чжуцзян]], [[Меконг|Ланьцанцзян (Меконг)]], [[Сіцзян]], [[Нуцзян]]. [[Брахмапутра]] (кітайская назва Ялу Цангпо) прарываецца праз Гімалаі да Індыйскага акіяна; а на паўночным захадзе доўгі шлях да [[Об]]і і Паўночнага Ледавітага акіяна пачынае [[Іртыш]]. Вытокі ўсіх буйных рэк Кітая знаходзяцца ў гарах. Таючы снег на ўсходняй ўскраіне Тыбецкага плато забяспечвае вадой галоўныя артэрыі краіны. Рэкі ўнутранага басейна ўпадаюць у азёры ўнутраных раёнаў (салёныя азёры [[Цынхай (возера)|Цынхай]] і інш.), або губляюцца ў пустынях ці салёных багнах (высмаглыя азёры [[Лабнор]] і Цзюйянь). З вялікімі рэкамі звязаны багатыя аквапрадуктамі прэснаводныя азёры, такія, як [[Паянху]], [[Дунцінху]] і [[Тайху]]. Ва ўнутраным басейне ёсць салёныя азёры, самае вялікае з якіх — возера [[Цынхай (возера)|Цынхай]]. Сярод азёр ўнутраных раёнаў шмат высмаглых, напрыклад [[Лабнор]] і Цзюйянь. Маюцца таксама тысячы штучных азёр — вадасховішчаў. Ўздоўж узбярэжжа цягнецца Вялікі канал Кітая, які злучае вусці рэк Янцзы, [[Хуайхэ]] і Хуанхэ. Канал быў пабудаваны ў VII-XIII стст.. і мае сумарную даўжыню 2470 км.
 
=== Ландшафты ===