Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 238:
{{main|Насельніцтва Кітая}}
[[File:Population pyramid of China 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Да апошняй чвэрці ХХ ст. аграрны характар эканомікі, традыцыйная шматдзетнасць сем’яў садзейнічалі вельмі высокай нараджальнасці (35—40 ‰). Але да сярэдзіны ХХ ст. смяротнасць была высокай (25—30 ‰) а працягласць жыцця — нізкай, таму экстрэмальна хуткага росту насельніцтва не адбывалася. Пасля Другой сусветнай вайны смяротнасць скарацілася, і тэмпы росту насельніцтва рэзка ўзраслі. Колькасць насельніцтва ў краіне стала хутка павялічвацца. Нават 40 мільёнаў ахвяраў голаду падчас Вялікага скачка не паўплывалі на тэндэнцыю. З 70-х гг. ХХ ст. дзяржава праводзіць дэмаграфічную палітыку, накіраваную на зніжэнне нараджальнасці. Галоўным чынам, гэта эканамічнае стымуляванне планавання сям’і (ільготы для сем’яў з адным дзіцём). У выніку дэмаграфічнай палітыкі напрыканцы ХХ ст. нараджальнасць знізілася да 13 ‰. Пры смяротнасці ў 6—7 ‰ гэта забяспечыла натуральны прырост насельніцтва ў 6 ‰. У другой палове 2010-х натуральны прырост складае каля 4 ‰. Насельніцтва Кітая хутка старэе, таму з другой паловы 2020-х яго колькасць пачне імкліва скарачацца. Міграцыйны прырост слабаадмоўны (-0,4 ‰). Сярэдняя працягласць жыцця роўная амаль 76 гадам.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ch.html</ref>. У Кітаі пераважаюць мужчыны (51 %).
 
Каля паловы насельніцтва знаходзіцца ў працаздольным узросце. Кітай валодае самай вялікай у свеце колькасцю працоўных рэсурсаў, значная частка якіх занята ў сельскай гаспадарцы (каля 29 % у 2016 годзе).<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ch.html</ref> Лішак рабочай сілы ў краіне садзейнічае шматлікім унутраным і знешнім міграцыям. Агульная колькасць эмігрантаў з Кітая ў розных краінах і рэгіёнах свету — 50 млн чалавек. Сярод іх пераважае танная працоўная сіла, але ёсць і высокакваліфікаваныя спецыялісты і вучоныя. Асноўная частка мігрантаў сканцэнтравана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі; шмат кітайцаў у ЗША і Расіі.
Радок 246:
[[File:Lujiazui tallest buildings.jpg|thumb|Шанхай]]
Размяшчэнне насельніцтва надзвычай нераўнамернае. Сярэдняя яго шчыльнасць складае каля 140 чал./км², але на поўдні Вялікай Кітайскай раўніны ўзрастае да 400—650, а ў Тыбеце — зніжаецца да 1,5 чал./км². Паскоранае эканамічнае развіццё прадвызначыла хуткую ўрбанізацыю Кітая — доля гарадскога насельніцтва
набліжаецца да 60 %. Найбольш урбанізаванымі з’яўляюцца прамыслова-развітыя правінцыі Паўночна-Усходняга Кітая. Больш за 90 % гарадоў сканцэнтравана на ўсходзе краіны. У КНР найбольшы ў свеце лік гарадоў-мільянераў, у якіх пражывае палова насельніцтва краіны. Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці гараджан (чакаецца, што да 2030 іх кольскасць дасягне мільярда), ліку гарадоў-мільянераў (160 у 2015) і мегасіці — агламерацый з насельніцтвам больш за 10 млн. У лік сямі кітайскіх мегасіці уваходзяць [[Шанхай]] (25,8 млн.чал. у 2018), [[Пекін]] (19 млн), [[Цянцзінь]], [[Чунцын]], [[Гуанчжоў]], [[Шэньчжэнь]] і [[Ухань]].
 
== Гаспадарка ==