Міхаіл Георгіевіч Эндэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
У 1924 годзе сумесна з [[Валянцін Віктаравіч Волкаў|Валянцінам Волкавым]] удзельнічаў у стварэнні манументальна-дэкаратыўных твораў — пано ў фае віцебскага кінатэатра «Мастацкі», дзе яму належала кампазіцыя з выявай урачыстага шэсця беларускага народа. Сярод жывапісных работ М. Г. Эндэ: «Партызаны» (1924) «Працаўніца» (1928), «Беларусь», «Дзеці», «За работай», «Трактар» і інш. Новы змест яго твораў увасабляўся з дапамогай прыёмаў, нагадаваючых стыль [[Мадэрн]].
 
Выканаў вокладку першага нумара краязнаўчага часопіса [[Наш край|«Наш край»]] (1925).
Займаўся афармленнем і ілюстраваннем кніг, у тым ліку [[беларускія казкі|беларускіх народных казак]] ў апрацоўцы [[Якуб Колас|Я. Коласа]] «Воўк і дурань» (1928), «Сабака і воўк» (1930). Разам з мастакамі Валянцінам Волкавым і [[Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў|Уладзімірам Хрусталёвым]] афармляў кнігу «У нас і ў іх» (1928).