Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
Прапрадзед Максіма па бацькоўскай лініі [[прыгонны]] Сцяпан быў першым у родзе, хто стаў насіць прозвішча ''Багдановіч'', па свайму айчыму Нікіфару Багдановічу, бо ўвайшоў у склад яго «двара» падаткавага адзінкай; па бацьку ж ён быў Скоклічам. Прадзед Лук'ян Сцяпанавіч быў [[дваровы]]м, садоўнікам; жонкай яго была Арына Іванаўна-Лукашэнка. Дзед Юрый Лук'янавіч быў дваровым, кухарам, належаў да Касарычскага сельскага таварыства Ляскавіцкай воласці [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]]; да гэтага таварыства і бацька Максіма, [[Адам Ягоравіч Багдановіч|Адам Ягоравіч]], быў прыпісаны аж да звальнення для паступлення на дзяржаўную службу<ref name="mat1923">''Богданович А. Е.'' [http://maksimbogdanovich.ru/articles/13.htm Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича] // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975.</ref>.
 
Дзед Юрый Лук'янавіч яшчэ маладым чалавекам быў прывезены сваім памешчыкам, панам Лапо, на службу ў куплены маёнтак пры мястэчку [[Гарадскі пасёлак Халопенічы|Халопенічы]] [[Барысаўскі павет, Мінская губерня|Барысаўскага павета]], дзе ён і абгрунтаваўся, уступіўшы ў шлюб з бабуляй паэта Анэляй (Ганнай) Фаміной Осьмак, дачкой казачніцы [[Рузаля Асьмак|Рузалі Асьмак]]. Па ўспамінах Адама Багдановіча, яго маці была «чалавекам дзіўна рахманай і ўзнёслай душы, з тонкім пачуццём такту, разам з тым валодала выдатнымі матэматычнымі здольнасцямі»<ref name="mat1923"/>.
 
У 26 гадоў Адам Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякота, якой было тады 19 гадоў. Ён успамінаў пра шлюб як пра адзін з шчаслівых перыядаў свайго жыцця.