Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ryuu (размовы | уклад)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
|Найбуйнейшыя гарады = [[Токіа]], [[Іакагама]], [[Осака]]
|Пасады кіраўнікоў = [[Імператар Японіі|Імператар]] <br/> [[Прэм'ер-міністр Японіі|Прэм'ер-міністр]]
|Кіраўнікі = [[АкіхітаНарухіта]] <br/> [[Сіндза Абэ]]
|Месца па плошчы =
|Плошча = 377.944<ref>[http://www.stat.go.jp/data/nenkan/pdf/yhyou01.pdf Japan Statistical Yearbook 2010] {{ref-en}}</ref>
Радок 61:
<!-- |Без гімна=* -->
}}
'''Японія''' ({{lang-jp|日本}}, ''Nihon'' ці ''Nippon'') — [[астраўная дзяржава]] ва [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]] на [[востраў|астравах]] паўночна-заходняй часткі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] на ўсходзе ад [[Кітай|Кітая]] і [[Карэя|Карэі]], чацвёртая па памерах астраўная дзяржава свету (пасля [[Інданезія|Інданезіі]], [[Мадагаскар]]а і [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]]). У яе склад уваходзяць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — [[Востраў Хакайда|Хакайда]], [[Востраў Хонсю|Хонсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]], [[Востраў Кюсю|Кюсю]].
 
Становішча [[Японскія астравы|Японсіх астравоў]] на сутыку літасферных пліт вызначае гарысты характар, сейсмічнасць і вулканізм тэрыторыі. Клімат астравоў умераны і субтрапічны мусонны, спрыяльны для жыцця. Рэкі кароткія, але паўнаводныя, багатыя на гідраэнергію. 66  % плошчы Японіі пакрыта хваёвымі і шыракалістымі лясамі. Багаты і разнастайны жывёльны свет астравоў.
 
Японскія астравы населены ад часу верхняга [[Палеаліт|палеаліту]]. Першыя ўзгадкі пра Японію ў кітайскіх летапісах адносяцца да І ст. н.э. Кітайская цывілізыя аказала вялікі ўплыў на Японію. У ХІІІ ст. Японія двойчы ўратавалася ад мангольскага ярма. Нядоўгія кантакты з еўрапейцамі, што пачаліся ў ХVІ ст, скончыліся працяглым перыядам ізаляцыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Японія стала на шлях адкрытасці, мадэрнізацыі і экспансіі. Паражэнне у [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]] прывяло да страты ўсіх калоній. У 1945 Японія стала першай і апошняй краінай, супраць якой была прыменена атамная зброя.
 
Сённяшняя Японія  — дэмакратычная канстытуцыйная манархія на чале з адзіным у свеце імператарам. Японія  — [[Унітарная дзяржава|унітарная]] краіна, дзеліцца на 47 прэфектур. Сучасная афіцыйная назва краіны  — «Ніхон коку» або «Ніпон коку» (日本国).
 
З насельніцтвам 126  млн чалавек мае 11 месца ў спісе самых населеных краін свету. 80  % насельніцтва краіны жыве на востраве [[Хонсю]]. У Японіі самая высокая ў свеце працягласць жыцця і адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Монанацыянальная краіна, 99  % насельніцтва складаюць японцы. Сталіца  — горад [[Токіа]]  — разам з прылеглымі гарадамі ўтварае найвялікушую ў свеце агламерацыю з насельніцтвам каля 38  млн чал.
 
Высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па [[Парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэце пакупніцкай здольнасці]]  — яшчэ і [[Індыя|Індыі]]. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля [[ЗША]]. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак. [[Вялікія дзяржавы|Вялікая дзяржава]] сучаснага свету, Японія ўваходзіць у [[Вялікая сямёрка|Вялікую сямёрку]], [[G20]], [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у [[АЦЭС]], падтрымлівае фармат [[Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі|АСЕАН]] +3. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб'яўляцьаб’яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях.
 
{{Змест злева}}
 
== Этымалогія ==
Саманазва краіны гучыць як "«Ніхон"» або "«Ніпон"» (на [[кандзі]]  — 日本), што літаральна азначае "«Радзіма Сонца"». Еўрапейцы трансфармавалі гэтае спалучэнне ва ўсім добра знаёмае "«краіна ўзыходзячага сонца"». Назва "«Ніхон"» упершыню сустракаецца на старонках кітайскай Кнігі [[Дынастыя Тан|Тан]], якая распавядае пра японскую дэлегацыю ў Кітай канцы VII ст.н.э. У больш глыбокай старажытнасці ў дачыненні да Японіі выкарыстоўваліся такія тапонімы як Ямата (大和) і Вакоку (倭国).
 
Доўгі шлях назвы Краіны, дзе нараджаецца сонца, да беларускай мовы ляжаў праз кітайскую мову (Cipangu)  — паўднёва-кітайскі дыялект  — [[Малайская мова|малайскую]] (Japun або Japang)  — партугальскую  — англійскую (або французскую) мовы.
 
== Геаграфічнае становішча ==
Японія займае ўвесь [[Японскія астравы|Японскі архіпелаг]], а таксама прылеглыя астравы [[Рукю]] (уключаючы [[Акінава|Акінаву]]) і [[Нампо]]. У яе склад уваходзяць больш за 6.800 астравоў, найвялікшыя з якіх — [[Востраў Хакайда|Хакайда]], [[Востраў Хонсю|Хонсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]], [[Востраў Кюсю|Кюсю]]. Астравы ляжаць паміж 46° і 24° пн.ш. і працягнуліся на 3000  км ад [[Ахоцкае мора|Ахоцкага мора]] на поўначы да [[Філіпінскае мора|Філіпінскага]] на поўдні. Даўжыня берагавой лініі Японіі каля 30 тысяч кіламетраў. Заходнія берагі слаба зрэзаны, усходнія і паўднёвыя маюць шмат заліваў і бухтаў.
 
Японія не пагадзілася з рашэннем Ялцінскай канферэнцыі аб перадачы [[СССР|Савецкаму Саюзу]] паводле паўднёвых Курыльскіх астравоў ([[Востраў Ітуруп|Ітуруп]], [[Востраў Кунашыр|Кунашыр]], [[Востраў Шыкатан|Шыкатан]], града [[Астравы Хабамаі|Хабамаі]]) і выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991  г.  — з Расіяй як яго правапераемніцай. Гэтае балючае для ўзаемных адносін дзвюх краін пытанне ў Японіі мае назву "«Праблемы Паўночных тэрыторый"». Японія не рэкамендуе сваім грамадзянам наведваць Курылы, а расійскаму насельніцтву абяцае паважаць яго правы ў выпадку перадачы астравоў Японіі.
 
== Прырода ==
{{main|Японскія астравы}}
[[Файл:FujiWestView2157.jpg|thumb|[[Фудзіяма]]]]
Для Японіі характэрны горны ''рэльеф''  — каля 75 % тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы. На востраве [[Хакайда]] галоўныя хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з поўначы на поўдзень. На поўначы вострава Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на захадзе, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на ўсходзе; на поўдні хрыбты [[Хіда (хрыбет)|Хіда]], Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвышэйшы пункт Японіі — [[Фудзіяма]] (3776 м.). Горны рэльеф пераважае і на астравах [[востраў Кюсю|Кюсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]] і [[Астравы Рукю|Рукю]]. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20 % тэрыторыі, найбуйнейшыя [[Раўніна Канто|Канто]] і Этыга (на [[востраў Хонсю|востраве Хонсю]]) і Ісікары (на востраве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на заходнім узбярэжжы астравоў. Больш за 150 [[вулкан]]аў, у т.л. 15 дзеючых ([[Вулкан Асама|Асама]], [[Вулкан Бандай|Бандай]], Токаты, Міхара і іншыя). На ўсходнім узбярэжжы частыя [[землетрасенне|землетрасенні]] (да 1,5 тысяч у год), адны з найбольш разбуральных — [[Землетрасенне ў Японіі, 1923|землетрасенне 1923 года]], [[Землетрасенне ў Японіі, 2011|землетрасенне 2011 года]].
 
Японія бедная на ''карысныя выкапні''. У невялікай колькасці маюцца каменны вугаль, [[жалезныя руды|жалезная руда]], [[марганец]], храміты, [[медзь]], [[цынк]], [[волава]], [[ртуць]], [[сурма]], [[вапняк]]і, [[каалін]], невялікія запасы [[нафта|нафты]] і газу.
 
''Клімат'' мусонны, на большай частцы тэрыторыі [[субтрапічны клімат|субтрапічны]], на поўначы — умераны, на поўдні — [[трапічны клімат|трапічны]]. На клімат Японіі ўплываюць цячэнні [[Курасіа, цячэнне|Курасіа]] на поўдні і ўсходзе, [[Цусімскае цячэнне|Цусімскае]] на захадзе, халоднае [[Цячэнне Аясіа|Аясіа]] на паўночным усходзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −5&nbsp;°C на Хакайда да 6&nbsp;°C на поўдні Японскіх астравоў і 16&nbsp;°C на архіпелагу Рукю, ліпеня адпаведна 22&nbsp;°C, 27&nbsp;°C і 28&nbsp;°C. [[Ападкі|Ападкаў]] на большай частцы тэрыторыі 1700—2000 мм, на поўдні да 4000 мм за год. Штогод бывае 15—20 [[тайфун]]аў, пераважна восенню.
 
''Рэкі'' кароткія, паўнаводныя, багатыя гідраэнергіяй; найбуйнейшыя — [[Рака Сінана|Сінана]], [[Рака Тонэ|Тонэ]], [[Рака Ісікары|Ісікары]], Тэсіа. Шмат азёр, найбуйнейшае [[Возера Біва|Біва]] (716 км²).
 
[[File:Grus japonensis -Hokkaido, Japan -several-8.jpg|thumb|left|Японскія журавы на востраве [[Хакайда]]]]
''Глебы'' на поўначы падзолістыя і балотна-лугавыя, на поўдні і поўначы Хонсю — буразёмы, на поўдні — жаўтазёмы і чырваназёмы. ''Расліннасць'' пераважна лясная  — пад лесам і хмызнякамі 66 % тэрыторыі. На поўначы Хакайда пераважаюць хвойныя лясы ([[елка]] і [[піхта]]), на паўднёвым захадзе Хакайда і на Хонсю — субтрапічныя вечназялёныя лясы ([[магнолія]], [[бамбук]]), у гарах — [[хвоя]], [[кіпарыс]], [[туя]]. На поўдні Кюсю і на архіпелагу Рукю трапічныя лясы з пальмаў, фікусаў, сагаўнікаў, папарацей і інш. ''Жывёльны свет'' разнастайны, ёсць [[эндэмік]]і і рэлікты. З [[сысуны|млекакормячых]] трапляюцца воўк, [[барсук]], [[янотападобны сабака]], японскі чорны мядзведзь, [[японскі макак]]; з [[птушкі|птушак]] — дзяцел, сойка, жураўлі, дрозд, арол. Пашыраны [[паўзуны]], [[яшчаркі]], [[чарапахі]]. Прыбярэжныя раёны багаты рыбай, [[крабы|крабамі]], [[малюскі|малюскамі]]. Каля 25 % плошчы — ''ахоўныя тэрыторыі''. 28 нацыянальных паркаў ([[Нацыянальны парк Бандай-Асахі|Бандай-Асахі]], Іосіна-Кумана, Сайкай, Сікоцу-Тоя, [[Нацыянальны парк Фудзі-Хаконэ-Ідзу|Фудзі-Хаконэ-Ідзу]]) і 55 квазінацыянальных паркаў (падпарадкоўваюцца прэфектурным урадам); шэраг падводных паркаў на мелкаводдзях, запаведнікі, рэзерваты і заказнікі.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Японіі}}
У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. з поўдня [[Карэйскі паўвостраў|Карэйскага паўвострава]] на Японскія астравы праніклі т.зв. протаяпонскія плямёны. З іх прыходам тут з'явілісяз’явіліся [[свойскія жывёлы]] — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. На востраве Хакайда з [[айны|айнамі]] змешваліся выхадцы з усходняга ўзбярэжа Азіі. На астравах [[востраў Кюсю|Кюсю]] і Сікоку і на поўдні Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася з аўстранезійскімі плямёнамі. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясцовым аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываліся да V стагоддзя да н.э.
 
[[Файл:Shotoku Taishi.jpg|thumb|left|150px|прынц [[Сётоку Тайсі]]]]
Паводле кітайскіх хронік легендарны [[Імператар Дзіму|імператар Дзіму-Тэно]] — нашчадак багіні [[Аматэрасу]]  — у 660 годзе да н.э. стаў родапачынальнікам дасюль бесперарыўнай дынастыі [[імператар Японіі|японскіх імператараў]]. У канцы 3 стагоддзя н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага горада Нара на раўніне Ямата. У другой палове IV стагоддзя імператары Ямата павялі экспансію на поўдзень, што паспрыяла кантактам з высокаразвітай цывілізацыяй Кітая. Развіццё японскай цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, пранікненне кітайскай мовы, літаратуры, філасофіі, [[канфуцыянства]] і [[будызм]]у, які ў канцы VI стагоддзя пры імператарах дынастыі Сога будызм зрабіўся нацыянальнай рэлігіяй. [[Сінтаізм]] захаваў цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кітайскай культуры распаўсюджіўся і на палітычныя інстытуты. Унутраная палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб'яднаннеаб’яднанне краіны і афармленне ідэалогіі адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў [[604]] годзе прынцам [[Сётоку Тайсі]] «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага палітычнага прынцыпу сфармуляваны вышэйшы суверынітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталявалася сістэма чыноўніцкіх рангаў і прыдворнага цырыманіялу.
 
Для гісторыі фарміравання японскай дзяржаўнасці вялікае значэнне мела эпоха [[род Фудзівара|Фудзівара]] ([[645]]—[[1192]]). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (ад назвы года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). 2-я палова VII стагоддзя прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада паводле кітайскай [[дынастыя Тан|танскай мадэлі]]. Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна была падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У [[694]] годзе пабудаваны першы сталічны горад [[Фудзівара-кьё]]. Працэс афармлення сярэднявечнай японскай дзяржавы завершаны ў VIII стагоддзі, на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у [[710]] годзе ў [[горад Нара|Нара]], у [[784]] годзе ў [[Горад Нагаока|Нагаока]] і ў [[794]] годзе ў [[Кіёта]]. Станаўленне грамадства суправаджалася адыходам ад класічнага ўзору дзяржаўнага ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы IX стагоддзя ўлада належала прадстаўнікам [[род Фудзівара|роду Фудзівара]], якія з [[858]] года кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з [[888]] года — у якасці канцлераў пры паўналетніх. Характэрнай рысай сацыяльнага жыцця стала фарміраванне саслоўя [[самурай|самураяў]].
[[Файл:Голландские купцы.jpg|thumb|Галандскія гандляры ва ўяўленні японцаў]]
Круты паварот у гісторыі Японіі адбыўся ў [[1192]] годзе, калі вярхоўным правіцелем краіны з тытулам [[сёгун]] стаў [[Мінамота-но Ёрытома]]. З таго часу да [[1868]] года Японіяй кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат Мінамота праіснаваў да 1335 года. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. У 1274 і 1281 гадах японцы паспяхова супраціўляліся ўварванню мангольскай арміі. Другі сёгунат [[Род Асікага|Асікага]] (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войн. У пачатку XV стагоддзя ўзмацнілася цэнтральная ўлада. Аднак пасля забойства [[Асікага Ёсіноры]] ў Японіі зноў разгарэліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феадальную вайну 1467—1477. Місію аб'яднанняаб’яднання краіны выканалі 3 палітычныя дзеячы: [[Ода Набунага]], [[Таётомі Хідэёсі]] і [[Такугава Іэясу]]. У 1573 годзе Ода скінуў апошняга сёгуна з [[Род Асікага|роду Асікага]]. Ён валодаў паловай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленнасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб'яднаннеАб’яднанне Японіі завяршыў пераемнік Ода — [[Таётомі Хідэёсі]], які ў ходзе [[Імдзінская вайна|Імдзінскай вайны]] беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік [[Такугава Іэясу]] ў [[1603]] годзе абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) [[сёгунат Такугава]], асноўныя намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваеннай дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманільныя і рэлігійныя функцыі. Аграрная рэформа замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга былі размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтральнай фігурай ў дзяржаве стаў воін-самурай. Асноўную масу насельніцтва складала [[сялянства]]. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т.л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — [[Нагасакі]]); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Японіі, падлягаў [[Смяротная кара|смяротнаму пакаранню]]. XVII стагоддзе для Японіі было часам стабільнасці і росквіту. З канца XVIII стагоддзя пачаўся эканамічны крызіс. Толькі ў XIX стагоддзі адбылося больш 1000 сялянскіх паўстанняў.
 
У 1853-54 гг.. амерыканская эскадра адмірала Мэцью Пэры двойчы ўвайшла ў заліў Эда і навязала Японіі «дамову аб міры і сяброўстве». Прыклад ЗША перанялі і іншыя магутныя дзяржавы, такім гвалтоўным чынам скончыўшы працяглую ізаляцыю Японіі. На хвалі ксенафобскіх настрояў заходнеяпонскія княствы Сацума-хан і Цёсю-хан развязалі сацумска-брытанскую і сіманасекскую войны 1863 года, але пацярпелі паражэнне. Усвядоміўшы тэхнічную адсталасць Японіі ад Захаду і небяспеку каланізацыі, княствы пачалі мадэрнізацыю арміі і перамовы з імператарскім дваром. 3 студзеня 1868 года антысёгунская апазіцыя ў аднабаковым парадку сфарміравала новы ўрад і прыняла ад імя [[Імператар Мэйдзі|імператара Мэйдзі]] ўказ аб рэстаўрацыі імператарскага кіравання. Сёгунат Такугава ліквідаваўся, а былы сёгун адхіляўся ад улады і губляў тытулы і землі. Гэта падзея завяршыла перыяд Эда і адзначыла канец пяцісотгадовага дамінавання самураяў у японскай палітыцы.
Радок 121:
{{main|Дзяржаўны лад і палітыка Японіі}}
[[File:Nihon-Koku Kenpo 1.png|thumb|Першая старонка арыгінала Канстытуцыі, 1946]]
Японія — [[канстытуцыйная манархія]]. Паводле Канстытуцыі 1947 года кіраўнік дзяржавы — імператар, які ў Канстытуцыі завецца "«сімвалам Дзяржавы і еднасці народа"». А перадусім, згодна з Канстытуцыяй, носьбітам суверэнітэту з'яўляеццаз’яўляецца японскі народ. Імператар, чые паўнамоцтвы сур'ёзнасур’ёзна абмежаваны, ажыццяўляе дзяржаўныя справы па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. У 1989 года пасля смерці імператара [[Хірахіта]] новым імператарам стаў яго сын [[Акіхіта]]. 8 жніўня 2016 Акіхіта афіцыйна заявіў аб намеры адрачыся ад прастолу на карысць свайго сына [[Нарухіта]]. Цырымонія адрачэння пройдзе 30 красавіка 2019 года.
 
[[File:P042414PS-1529 (14145476249).jpg|thumb|left|Імператар [[Акіхіта]] вітае прэм'ерапрэм’ера [[Сінцза Абэ]] перад сумесным абедам з [[Барак Абама|Баракам Абамам]], 2014]]
Вышэйшая ''[[заканадаўчая ўлада]]'' належыць [[парламент Японіі|парламенту]] (яп. 国会, Какай), які складаецца з 2 палат: прадстаўнікоў (465 дэпутатаў) і саветнікаў (242 дэпутаты). Тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў 4 гады, палаты саветнікаў  — 6 гадоў (з перавыбраннем паловы складу кожныя 3 гады). У палату прадстаўнікоў выбіраецца 300 дэпутатаў ад 11 аднамандатных акруг і 200 ад партый па прапарцыянальнай сістэме, у палату саветнікаў — 152 дэпутаты ад 47 прэфектур і 100 па прапарцыянальнай сістэме ад усёй краіны. Квартаруецца Какай у такійскім раёне Тыёда, непадалёк ад Імператарскага палаца. Японскія выбаршчыкі маюць права галасаваць з 18 гадоў, галасаванне [[Таемнае галасаванне|таемнае]] і свабоднае.
 
[[выканаўчая ўлада|''Выканаўчую ўладу'']] ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм'ерпрэм’ер-міністрам, якога са свайго складу выбірае [[парламент Японіі|парламент]]. Загад імператара зацвярджае прэм'ерапрэм’ера на пасадзе. У сваю чаргу, прэм'ерпрэм’ер-міністр прызначае ўсіх астатніх міністраў. ''Судовая ўлада'' складаецца з Вярхоўнага суда і судоў трох ніжэйшых узроўняў.
 
Сярод палітычных партый найбольшым даверам карыстаецца кансерватыўная Ліберальна-Дэмакратычная Партыя (ЛДП), што знаходзіцца ва ўладзе з 1955, за выняткам перапынкаў у 1993-94 і 2009-12 гг.. Па стане на лістапад 2017 ЛДП трымае 283 месцы ў ніжняй і 125  — у верхняй палатах парламента. Бягучы прэм'ер прэм’ер — [[Сіндза Абэ]]  — таксама паўстаў з шыхтоў Ліберальна-Дэмакратычнай партыі. Апазіцыю вакол сябе гуртуе левацэнтрысцкая Канстытуцыйна-Дэмакратычная партыя.
 
Што тычыцца гісторыі права, то да перыяду Эда японская юрысдыкцыя фармавалася пад моцным кітайскім ўплывам. З канца ХІХ стагоддзя Японія шукала ўласны шлях, але відавочна не змагла адмовіцца ад прагрэсіўных запазычанняў з еўрапейскага  — асабліва германскага  — права. Натхнёны германскім заканадаўствам Грамадзянскі кодэкс 1896 года з пасляваеннымі дапаўненнямі ляжыць у аснове сённяшняй прававой Японіі.
 
=== Знешняя палітыка ===
Японія мае дыпламатычныя адносіны з большасцю краін свету і з'яўляеццаз’яўляецца актыўным удзельнікам ААН са снежня 1956 года. Японія ўваходзіць у склад [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёркі]], [[G20]], [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у [[АЦЭС]], падтрымлівае фармат [[Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі|АСЕАН]] +3. Галоўным саюзнікам Японіі пасля другой сусветнай вайны сталі [[ЗША]], якія застаюцца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Японіі, а амерыканскія ваенныя базы ахоўваюць бяспеку краіны ўзыходзячага сонца.
 
==== Тэрытарыяльныя спрэчкі ====
Пасля другой сусветнай вайны Злучаным Штатам адышлі [[Паўночныя Марыянскія астравы]], з чым Японія пагаджаецца. Затое занятыя ў 1945 савецкімі войскамі бліжэйшыя да [[Хакайда]] астравы [[Курыльскія астравы|Курыльскага архіпелага]]  — [[Кунашыр]], [[Шыкатан]], [[Ітуруп]] і града [[Хабамаі]]  — лічыць сваімі. Аспрэчвае Японія і карэйскую прыпіску драбнюткіх скалістых астраўкоў Ліянкур (яп. Takeshima, кар. Dokdo) у [[Японскае мора|Японскім моры]]. У 1972 Японія атрымала ў валоданне астравы Сенкаку на поўдні ад [[Рукю]]. На гэтыя астравы прэтэндуе [[Кітайская рэспубліка|Тайвань]], і, натуральна, Кітай, які прэтэндуе на Тайвань.
 
==== Беларуска-японскія адносіны ====
Радок 142:
Дыпламатычныя адносіны паміж [[Беларусь|Рэспублікай Беларусь]] і Японіяй ўстаноўлены [[26 студзеня]] [[1992]] года. З студзеня [[1993]] года функцыянуе Пасольства Японіі ў г.[[Мінск]]у. У чэрвені [[1995]] года адкрыта Пасольства Беларусі ў г.[[Токіа]]. Трагічная роднаснасць дзвюх дзяржаў звязана з тым, што і Беларусь, і Японія моцна пацярпелі ад радыяцыі. Тым не менш за 27 гадоў, афіцыйныя сустрэчы адбываліся на ўзроўні максімум дэпутатаў парламентаў, саветнікаў і замміністраў замежных справаў.
 
У чэрвені 2004 года была заснавана Асацыяцыя дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь Палаты прадстаўнікоў [[парламент Японіі|японскага парламента]]. Кіраўніком Асацыяцыі з'яўляеццаз’яўляецца дэпутат Е.Аона. Пачынаючы з 2000 года, праведзена сем раўндаў беларуска-японскіх кансультацый паміж МЗС, апошні з якіх адбыўся ў снежні 2009 года.
 
З кожным годам пашыраецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: на 2018 гэта [[Мінская вобласць]]  — прэфектура Міягі, [[Магілёўская вобласць]]  — прэфектура Осака, гарады [[Мінск]] і [[Сэндай]], Шклоў і Таке, Нясвіж і Сіраісі).<ref>https://www.belta.by/interview/view/proshedshij-2018-god-stal-perelomnym-v-razvitii-belorussko-japonskih-otnoshenij-6657/</ref>.
 
У 2018 Беларускія візы атрымала каля 1100 японцаў, што стала рэкорднай колькасцю.
Радок 154:
{{main|Насельніцтва Японіі}}
[[File:Population pyramid of Japan 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Для Японіі канца ХХ  — пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена [[Бэбі-бум|вялікай нараджальнасцю ў 1950-х]] і адной з рэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (85,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў  — 12,7 %, людзей старэйшых за 65 гадоў  — 28,4 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref> Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца, і, калі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету, у бліжэйшым будучым яе абыйдуць таксама [[Эфіопія]], [[Філіпіны]], [[В'етнам]].
 
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны: 98,1 % складаюць [[японцы]], якія называюць сябе ніхондхін (日本人), а сваю мову  — ніхонга (日本語); невялікая колькасць [[карэйцы|карэйцаў]] (0,4 %), кітайцаў (0,5 %); яшчэ каля 1 % філіпінцаў, в'етнамцаўв’етнамцаў, а таксама бразільцаў і перуанцаў японскага паходжання. Увогуле, Японія не вельмі ахвотна прымае мігрантаў, асабліва бежанцаў. У Японіі, пераважна на востраве Хакайда, пражывае каля 25 000 [[айны|айнаў]]  — самабытнага, але сёння практычна асіміляванага народа. На астравах [[Рукю]] жывуць [[рукюйцы]], якіх японцы разглядаюць як субэтнас японскага народа. Да сацыяльных меншасцяў адносяцца буракуміны  — японскія "«недатыкальныя"», што дыскрымінуюцца і ў наш час.
 
99  % жыхароў краіны размаўляюць на [[японская мова|японскай мове]]  — [[Аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўнай мове]], што ўтварае асобную сям'юсям’ю. Для пісьмовай перадачы японскай мовы выкарыстоўваюць іерагліфічнае пісьмо [[кандзі]]. На айнскай мове, [[Ступень захаванасці мовы|што знаходзіцца на мяжы знікнення]], размаўляе невялікая колькасць старых на востраве Хакайда.
 
[[File:Itsukushima Gate.jpg|thumb|left|[[Торыі]] сінтаісцкага храма Іцукусіма]]
Асноўныя рэлігіі — [[сінтаізм]] і [[будызм]], прычым многія японцы арганічна спалучаюць вызнанне дзвюх гэтых вераў, аб чым сведчыць статыстыка: 70,4 % вернікаў з'яўляюццаз’яўляюцца прыхільнікамі сінтаіму, 69,8 %  — будызму. У Японіі каля 100 тыс. сінтаісцкіх храмаў, прычым даследванні сцвярджаюць, што японцы ахвотней удзельнічаюць у рэлігійных рытуалах, чым з'яўляюццаз’яўляюцца шчырымі вернікамі. Каля 1,5 % японцаў вызнаюць [[хрысціянства]], якое было завезена місіянерамі яшчэ ў XVI ст.. Сёння многія святы і традыцыі, вытокі якіх ляжаць у хрысціянстве, набылі папулярнасць у Японіі: японцы дораць падарункі на Раство Хрыстова, адзначаюць Дзень святога Валянціна, бяруць шлюб на еўрапейскі манер. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння [[анімізм|анімістычныя]] традыцыі. Вялікі ўплыў на жыццё грамадства аказалі завезеныя з Кітая [[даасізм]] і [[канфуцыянства]].
 
[[File:Night view of Osaka bay.jpg|thumb|Осака, другі па памерах горад Японіі]]
Пры высокім сярэднім паказчыку шчыльнасці насельніцтва (334 чал. на 1 км²) большасць жыхароў канцэнтруецца на раўнінах паўднёва-ўсходняга Хонсю. Найбольш шчыльна заселена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 91  %, невялікая доля сельскага насельніцтва тлумачыцца не толькі тэхнагеннасцю сучаснай японскай цывілізацыі, але і слабым сельскагаспадарчым асваеннем гарыстых і лясістых астравоў. Буйныя гарады: [[Токіа]], [[Іакагама]], [[Осака]], [[Нагоя]], [[Сапара]], [[Горад Кобэ|Кобэ]], [[Кіёта]], [[Горад Фукуока|Фукуока]], [[Горад Кавасакі|Кавасакі]], [[Хірасіма]]. У Японіі сфарміравалася некалькі агламерацый, якія ўтвараюць адзін з буйнейшых сусветных мегалаполісаў  — Такайда (больш за 60  млн чал.), што канцэнтруе 48  % насельніцтва краіны<ref>Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н.  У.  Навуменка, М.  Л.  Страха; пад рэд. Н.  У.  Навуменка; пер. з рус. мовы М.  Л.  Страхі.  — 2-е выд., перапрац.  — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6</ref>.
 
== Эканоміка ==
{{main|Эканоміка Японіі}}
[[Файл:Tokyo Stock Exchange.JPG|thumb|left|[[Такійская фондавая біржа]]]]
На у 2018 Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн [[долар ЗША|долараў ЗША]]. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах<ref>[http://www.nytimes.com/2010/08/16/business/global/16yuan.html?_r=1&pagewanted=all China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com]</ref>. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. Чацвёртая ў свеце па памерах экспарту, шостая  — імпарту. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельнітва (65  млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю: сярод японцаў. Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9  % у 2017<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref>). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239 % ВУП  — найвышэйшы працэнт у свеце  — і не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і [[Землетрасенне ў Японіі (2011)|наступствамі цунамі]] 2011 года.
 
Японія  — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны<ref>[http://www.stat.go.jp/english/data/handbook/c06cont.htm er 6 Manufacturing and Construction], Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications</ref>. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і [[Такійская фондавая біржа]], якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі<ref>[http://www.nyse.com/events/1170156816059.html Market data.] New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.</ref>.
 
Японія валодае буйнымі вытворчымі магутнасцямі, і ў ёй знаходзяцца некалькі найбуйнейшых вытворцаў механічных транспартных сродкаў, электронікі, станкоў, сталі, суднаў, хімічных рэчываў, тэкстылю і харчовых прадуктаў<ref name="ciaecon">{{cite web |url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ja.html#Econ |title=World Factbook; Japan—Economy |publisher=[[CIA]] |date=2006-12-19 | accessdate=2006-12-28}}</ref>. Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін<ref>{{cite web|url=http://www.ggdc.net/|title=Groningen Growth and Development Centre (GGDC)|publisher=GGDC|date=2009-01-26|accessdate=2009-11-30|archiveurl=http://www.webcitation.org/616qtiNl7|archivedate=2011-08-21}}</ref>. Паводле індэксу Біг-Мака японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце. Сярод найбуйнейшых кампаній — [[Toyota Motor Corporation]], Nintendo, NTT DoCoMo, Canon, [[Honda]], Takeda Pharmaceutical, [[Sony]], Nippon Steel, Tepco, [[Mitsubishi Motors]] і 711<ref>[http://www.ft.com/cms/s/0/1b939a9a-2587-11dc-b338-000b5df10621,dwp_uuid=95d63dfa-257b-11dc-b338-000b5df10621.html Japan 500 2007], [[Financial Times]]</ref>. У 2018 годзе 228 японскіх кампаній ўваходзілі ў Forbes 2000, што складае 11 % спісу, у 2006 такіх кампаній было 326.<ref>https://www.forbes.com/global2000/#4dda7b38335d</ref>. Спецыфіка японскага капіталізму заключаецца ў існаванні сістэмы [[кэйрэцу]]  — буйных фінансава-прамыловых груп, такіх як Mitsubishi, Sumitomo Group і інш; пажыццёвым наёме і кар'ернымкар’ерным росце ў межах аднаго прадпрыемства; а таксама ў такіх метадах мэнэджменту як "«Таятызм"» ([[The Toyota Way]]), што прадугледжвае бесперапыннае ўдасканаленне і павагу да спажыўцоў.
 
[[File:Ikata Nuclear Powerplant.JPG|thumb|АЭС Іката]]
Энергетыка Японіі базуецца на імпартных нафце з Персідскага заліва і вугалі з Аўстраліі. Вугаль выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы і чорнай металургіі. Японія  — найбуйнейшы ў свеце спажывец звадкаванага прыроднага газу, што пастаўляецца з [[Катар]]а, Аўстраліі, [[Інданезія|Інданезіі]]. Да 2011 каля траціны электраэнергіі выпрацоўвалася на АЭС, аднак пасля [[Аварыя на АЭС Фукусіма I|Фукусімскай аварыі]] большасць АЭС прыпыніла працу, што адбілася на паказчыках сусветнай атамнай энергетыкі. Нягледзячы на экалагічныя пратэсты, урад Японіі мяркуе перагледзець стандарты бяспекі і перазапусціць станцыі у 2020-х. У 2017 было заяўлена, што ў бліжэйшы час чакаецца ўзнаўленне працы 21 рэактара а ў 2030  — яшчэ 30, што сумарна пераўзыйдзе "«дафукусімскія"» магутнасці. Японскія рэкі багатыя на гідраэлектраэнергію, аднак іх патэнцыял практычна выкарыстаны і не можа здаволіць нават дзясятай часткі патрэб краіны.
 
[[File:ASIMO Conducting Pose on 4.14.2008.jpg|thumb|left|[[ASIMO]]  — прасунуты робат-гуманоід. Гэты дырыжуе аркестрам]]
Японія  — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10  млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых  — другое; японскі канцэрн [[Toyota Motor Corporation|Toyota]] канкуруе з [[Volkswagen Group]] за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з'яўляюццаз’яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый [[Sony]], [[Toshiba]], Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
 
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126  млн чалавек адказваюць усяго 5 мільёнаў га (13  % тэрыторыі). Дзякуючы высокай ураджайнасці і перадавым тэхналогіям, Японія напалову забяспечвае сябе ўласнымі прадукткамі харчавання. Асноўная збожжавая культура  — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.
 
У 2016 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарце былі [[ЗША]] (18,8 %), [[Кітай]] (18,4 %), [[Паўднёвая Карэя]] (6,7 %), [[Тайвань]] (5,7 %), [[Ганконг]] (4,7 %), а па імпарце — [[Кітай]] (24,2 %), [[ЗША]] (11,2 %), [[Аўстралія]] (4,6 %), [[Паўднёвая Карэя]] (4,2 %), [[Саудаўская Аравія]] (3,2 %), [[ААЭ]] (2,9 %) і [[Інданезія]] (2,9 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца камп'ютарыкамп’ютары і бытавая тэхніка, выкапнёвая паліва і руды, ежа (у асаблівасці ялавічына і свініна), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=114&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016</ref>.
 
Традыцыйнымі экспартнымі таварамі [[Беларусь|Беларусі]] ў Японію з'яўляюццаз’яўляюцца калійныя ўгнаенні, шкловалакно, лазеры, прылады на вадкіх крышталях, дазіметры; імпартуе Беларусь абсталяванне для прамысловых прадпрыемстваў, запчасткі для аўтамабіляў, электроніку. Агульны тавараабарот у 2017 склаў 42  млн даляраў, са слабаадмоўным для Беларусі сальда (- 2,2 млн).<ref>https://www.by.emb-japan.go.jp/itpr_ru/index18.html#politics</ref>
 
== Культура ==
Радок 197:
У пачатку 17 стагоддзя з ростам гарадоў пашырыліся тэатральныя жанры — тэатр лялек [[дзёруры]] (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоў-казачнікаў і музыкантаў) і тэатр [[кабукі]]. У пачатку 20 стагоддзя ўзніклі новыя жанры, створаныя ў выніку абнаўлення традыцыйнага тэатру (сімпа, сінкакугэкі) і еўрапейскіх форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатральнае мастацтва падзяляецца на традыцыйнае ([[бугаку]], [[но]], [[кабукі]], [[дзёруры]]) і еўрапейскае (драма, опера, балет).
 
Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (японская гарадская меладрама) і сінкакугэкі (драма, асновай якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных тэатраў складаюць пераклады п'есп’ес еўрапейскіх і амерыканскіх драматургаў, а таксама творы сучасных японскіх аўтараў.
 
=== Жывапіс ===
Радок 209:
=== Літаратура ===
[[Файл:Genryaku Manyosyu.JPG|thumb|left|Выданне [[Ман'ёсю]] 12 стагоддзя]]
Развіваецца на [[японская мова|японскай мове]]. Першыя паэтычныя помнікі на японскай мове з 8 стагоддзя; летапіс «[[Кодзікі]]» — збор народнай эпічнай творчасці і паэтычная анталогія пераважна ў жанры [[танка]] «[[Ман'ёсю]]» («Збор мірыяд пялёсткаў»). У 10 стагоддзі выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга Сярэднявечча «Збор даўніх і новых песень». Вяршыня класічнай літаратуры Японіі — «[[Аповесць пра Гэндзі]]» (11 стагоддзе) [[Мурасакі Сікібу]]. У 13-15 стагоддзях зарадзіўся жанр [[гункі]] — ваенная эпапея «Хэйкэ манагатары» («Паданне пра дом Тайра»). У 14-15 стагоддзях расквітнеў паэтычны жанр [[рэнга]] («нанізанне страфы»), узніклі тэатр масак [[но]] і першыя п'есып’есы ёкёку на сюжэты народных паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр [[Матакіё Дзэамі]]). У 16 стагоддзі зарадзілася гарадская літаратура; майстар гарадской навелы укіёдзосі — [[Іхара Сайкаку]]. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на тэатр лялек [[дзёруры]] і тэатр [[кабукі]]. Найбуйнейшы прадстаўнік — [[Цікамацу Мандзаэмон]]. У паэзіі панаваў жанр [[хайку]] ([[Мацуа Басё]], [[Ёса Бусон]], [[Кабаясі Іса]]). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная літаратура ([[Уэда Акінары]]).
 
У пачатку 19 стагоддзя рэалістычныя традыцыі гарадской літаратуры прадаўжаў [[Дзіпэнся Іку]]. Быў створаны самы вялікі раман класічнай японскай літаратуры [[Хаккэндэн]]. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў адбыліся вялікія зрухі ў развіцці літаратуры, шырока перакладаліся творы заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачатак новай літаратуры даў трактат «Сутнасць рамана» [[Цубауці Сёё]], які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывідуальнае жыццё. У аснове японскага рэалізму — раман «Плывучае воблака» [[Футабатэй Сімэй|Футабатэя Сімэя]]. З паяўленнем паэтычны зборнік «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі ([[Акіка Ёсана]], [[Кітамура Такоку]]). Паралельна з рамантычнай паэзіяй развіваўся рэалістычны кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэтычнай формай 20 стагоддзя.