Мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле (1947): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
др вікіфікацыя
Радок 42:
 
=== Дзейнасць ===
Напачатку аднадумцы сустракаліся на кватэрах ці ў [[Мядзел]]і, дзе жыла большасць вучняў, ці ў [[Мікасецк]]у, дзе жыў Расціслаў Лапіцкі. Падпольшчыкі зрабілі радыёпрымач, слухалі заходнія радыёстанцыі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва палітычныя навіны і іншую карыстную інфармацыю, аб якой нельга было даведацца з цэнзураваных савецкіх СМІ. Актыўнасцю ў гуртку вылучаліся мясцовыя вучні [[Факунда Несцяровіч]] і [[Юзаф Качэрга]]. Усяго ж такіх аднадумцаў набралася да дзясятка хлопцаў і дзяўчат (пераважна вучні) ды маладых мужчын з навакольных вёсак [[Юшкавічы (Мядзельскі раён)|Юшкавічы]], [[Пруднікі (Мядзельскі сельсавет)|Пруднікі]], [[Качаргі]], [[Навасёлкі]], [[Мікасецак]], з мястэчка [[Нарач (аграгарадок, Мядзельскі раён)|Кабыльнікі]]. Адначасова на пішучай машынцы, якую меў [[Юзаф Качэрга]], друкавалі ўлёткі і распаўсюджвалі іх па навакольных вёсках. Падпольшчыкі планавалі і больш актыўныя дзеянні: пазней пры ператрусах знайшлі агнястрэльную зброю і выбуховыя матэрыялы. Вядома, што ў падпольшчыкаў был пароль: на прывітанне «Без віны вінаватыя» трэба было адказаць «Ліш бы не [[Свінні|свінаватыя]]!». Першы раз улёткі друкаваліся вясной [[1948]] г. на друкавальнай машынцы з лацінскім шрыфтам, якую выйграла ў латарэю цётка [[Юзаф КачэргіКачэрга|Юзафа Качэргі]] падчас працы ў [[Францыя|Францыі]]. Тэксты для ўлётак пісаў Расціслаў Лапіцкі па-беларуску.
 
Увосень [[1949]] г. [[Расціслаў Лапіцкі]] з маці перабіраецца ў [[Смаргонь]], ратуючыся ад голаду і нястач. У Смаргоні Лапіцкі пайшоў вучыцца ў 10-ы клас мясцовай школы, дзе адразу пачынае актыўную працу па стварэнні падпольнай антыкамуністычнай арганізацыі. Для гэтага ў горадзе і ў навакольных вёсках існавала неабходная абстаноўка пасіўнага і актыўнага супраціву, уключна да лясной партызанкі. Падобная традыцыя захоўвалася і ў самой смаргонскай школе, у якой у [[1944]]—[[1945]] гадах дзейнічала Смаргонская антыкамуністычная група школьнікаў пад кіраўніцтвам [[Рычард Юшкевіч|Рычарда Юшкевіча]]. Да падпольнага руху далучылася каля паўтара дзясятка школьнікаў 7-10 класаў, якія паходзілі з Смаргоні і вёсак раёну, і некаторыя жыхары сталага ўзросту. На школьных перапынках, вечарынах, у клубе, дзе Лапіцкі падзарабляў граннем на піаніне, вялася антыкамуністычная агітацыя. Самі ж падпольшчыкі найчасцей збіраліся ў хаце Цыбоўскіх або Юшкевічаў, дзеці якіх былі актыўнымі ўдзельнікамі арганізацыі. Расціслаў Лапіцкі здолеў вынесці з гарадскога клубу пішучую машынку і запас капіявальнай паперы, што дазволіла арганізаваць друкаваную прапаганду.