Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
Гісторыя самастойнай Малдовы пачынаецца з ХІV ст, калі на карце сярэднявечнай Еўропы паўстала [[Малдаўскае княства]], што неўзабаве трапіла ў залежнасць ад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У 1812 годзе ўсходняя частка княства — тое што сёння стала Малдовай — ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай [[Бесарабія]]. Гістарычна, культурна і моўна Малдова цесна звязана з суседняй Румыніяй, у склад якой уваходзіла ў 1918-1940 гг. і падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1944-1991 была адной з 15 рэспублік СССР. У 1992 адбыўся ўзброены канфлікт у Прыднястроўі, у выніку якога рэгіён стаў дэ-факта самастойным.
 
Незалежная Рэспубліка Малдова — унітарная парламенцая рэспубліка з прэзідэнтам на чале дзяржавы. На поўдні краіны ёсць аўтаномны раён [[Гагаузія]]. Малдова з'яўляецца членам [[Садружнасць незалежных дзяржаў|СНД]], [[ГУАМ (арганізацыя)|ГУАМ]], уваходзіць у [[Савет Еўропы]], [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|СГА]], [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]]. У малдоўскіх марах — членства ў Еўрасаюзе, што верагодна толькі ў выпадку аб'яднання з Румыніяй.
 
Сённяшняя Малдова — найбольш адсталая і бедная краіна Еўропы. Гэта адзіная еўрапейская дзяржава, індэкс чалавечага развіцця якой ацэнены як "сярэдні" (2015). Эканоміка краіны носіць аграрны характкар, хаця ў выніку дэіндустрыялізацыі, што адбылася следам за распадам СССР, пераважае сфера паслуг. Моладзь актыўна мігрыруе ў Расію і краіны Еўрапейскага Саюза. Малдове належыць еўрапейскі турыстычны антырэкорд — краіну наведвае ўсяго каля 11 000 замежных турыстаў штогод<ref>http://www.travelersdigest.com/7402-ten-least-visited-countries-in-europe/2/</ref>.