Азербайджан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 91:
{{main|Гісторыя Азербайджана}}
 
На тэрыторыі сучаснага Азербайджана яшчэ да ІХ ст да н.э. жылі плямёны скіфаў. У VII ст.да н.э. землі на поўдзень ад Аракса ўвайшлі у склад [[Мідыя|Мідыі]], якую ў VI ст.да н.э. зваявала [[Дзяржава Ахеменідаў|Персія]]. У складзе дзяржавы Ахеменідаў прыкаспійскія землі ўтварылі правінцыю Атрапатэн, ад якой пайшла сучасная назва краіны. Пасля падзення Персіі ў вайне з [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]] і смерці грэчаскага палкаводца Атрапатэн дастаўся [[Дзяржава Селеўкідаў|Селеўкідам]]. [[File:Şirvanşahlar saray kompleksi.jpg|thumb|left|Палац Шырваншахаў, [[Баку]]]] У гэты час распаўсюджваецца [[зараастрызм]]. Час радыусам у чвэрць староддзя вакол новай эры прыпадае на дзяржаву [[Каўказская Албанія]]. У 252 годзе н.э. яна была акупавана Сасанідскім Іранам, зрэшты, з шырокімі аўтаномнымі правамі.
 
У VIII—X стагоддзях тэрыторыя Азербайджана трапіла пад уладу [[Арабскі Халіфат|Арабскага халіфата]]. На гэты час прыпадае культурны росквіт краю. На стараазербайджанскай мове — дарэчы, не цюркскай а іранскай — ствараў вялікі паэт [[Нізамі Гянджэві|Нізамі]] (1141–1209). У XI—XIV стагоддзях тэрыторыя падвяргалася нашэсцям турак-сельджукаў, мангола-татараў. Са складу [[Залатая Арда|Залатой Арды]] Азербайджан выйшаў пад началам дынастыі Шырваншахаў, што пасля ўмудрыліся заставацца ў сяброўскіх адносінах з бязлітасным [[Цімур]]ам.