Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 120:
{{main|Насельніцтва КНДР}}
[[File:Population pyramid of North Korea 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда КНДР. Для краіны характэрнае простае ўзнаўленне насельніцтва]]
З насельніцтвам у 25,4 млн чалавек КНДР удвая меншая за [[Рэспубліка Карэя|Рэспубліку Карэю]]. У аб'яднанай Карэі пражывала б каля 72 млн чалавек. За першыя 2два дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя насельніцтва вырасла толькі на 2,5 млн, а у 1990-х на дынаміку адмоўна паўплываў вялікі голад 1995–1997. У ХХІ стагоддзі паўночныя карэйцы працягваюць адчуваць недахоп харчавання, і калі голад быў у цэлым пераможаны, то недахоп бялкоў і тлушчаў нікуды не знік.<ref>https://www1.wfp.org/countries/democratic-peoples-republic-korea</ref>
 
У канцы 2010-х насельніцтва паступова расце, прырост складае каля 5 чалавек на 1000 (нараджальнасць каля 14, смяротнасць — 9). [[Сумарны каэфіцыент нараджальнасці]] даволі высокі (1,98). Да станоўчага боку дэмаграфічнага партрэта паўночнага карэйца адносяцца вельмі рэдкія разводы; адмоўныя бакі — вельмі познае ўступленне ў шлюб праз працяглую вайсковую службу, доўгія гадзіны знясільваючай палітпрацы, абмежаванасць жыллёвай плошчы (дзве траціны насельніцтва жывуць у двухпакаёвых кватэрах сем'ямі ў некалькі пакаленняў). Сярэдняя працягласць жыцця складае 71 год і гэта даволі някепскі паказчык для краіны з нізкімі прыбыткамі. Да таго ж смяротнасць паводле прычын блізкая да развітых краін: сардэчна-сасудзістыя захворванні і анкалогія. Сярэдні ўзрост — 34 гады, доля дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў складае 20 %.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/kn.html</ref>