Чазенія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Севярын і Гражына размаўлялі, лавілі рыбу, гатавалі вячэру, і ва ўсіх гэтых няхітрых справах дзяўчына станавілася ўсё болей роднай, зразумелай і жаданай. Тым не менш, за спрэчкаю паміж фізікам і лірыкам паміж імі прабегла прафесійна-светапоглядніцкая шчыліна, якая да ночы чамусьці ператварылася ў прорву. Гражына пакінула Севярына каля вогнішча і пайшла ў хатку. І тут на дапамогу ледзь не згасламу каханню прыйшоў крыху не адэкватны ''леапард'', які напужаў Амура і, хоць і сам спужаўся Севярына, стаў хадзіць коламі і пакрыўджана выць. Севярын перабраўся ў хату і лёг побач з Гражынай, але толькі пасля сну з сінхрафазатронам дзяўчына (нарэшце!) убачыла ягоную душу, і вось тут ужо полымя кахання асвятліла ўсю паляўнічую хатку. Новы дзень адзначыўся паходам у джунглі, дзе каханне запалала яшчэ мацней; а новая ноч — канчатковай перамогай Будрыса і Амура над леапардам, які, захвастаны абвугленымі доўбнямі, прызнаў паразу і сышоў назаўжды.
 
Далей было расстанне і абяцанне Гражыны прыехаць ва Уладзівасток з першым (або з другім) катэрам, але Будрыс і Амур чакалі дарэмна. Гражына вырашыла, што такое моцнае каханне не зможа палаць усё жыццё і абавязкова згасне, а гэтага яна не перажыве, і паспешліва ўцякла ад Севярына. Аб гэтым ён даведаўся з ліста, які атрымаў ад цяжарнай Гражыны праз два з паловай месяцы ўжо ў Маскве, на ранейшай працы. І, хоць дзяўчына просіць яго не шукцаць яе, Севярын ведае, што абавязкова яе знойдзе.
 
== Крытыка ==