Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100:
У 57 годзе да н.э. пачынаецца перыяд [[Тры карэйскія дзяржавы|трох царстваў]]: [[Кагуро]], [[Пэкчэ]] і [[Сіла (дзяржава)|Сіла]]. Культура ва ўсіх трох дзяржаў была агульнай. Пачынаючы з [[I стагоддзе|I стагоддзя н.э.]] сярод вышэйшых колаў карэйскага грамадства пачало распаўсюджвацца [[канфуцыянства]], якое пазней было цалкам выцеснена [[будызм]]ам. Падзенне [[дынастыя Хань|Ханскай дынастыі]] напачатку [[III]] стагоддзя пазбавіла тры карэйскія дзяржавы неабходнасці супрацьстаяць знешняй пагрозе. Кагуро, што першапачаткова ўзнікла на мяжы з Кітаем, паступова пашырыла свае ўладанні за кошт [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]]. Сталіцамі Кагуро ў розныя перыяды яе гісторыі былі Хвандо (цяпер Цзіянь на кітайскім беразе ракі [[рака Ялуцзян|Ялуцзян]]) і [[Пхеньян]]. У 676 Сіла падпарадкавала два астатніх каралеўствы, але надоўга гегемонам не стала: на беразе Жоўтага мора з'явілася дзяржава [[Бахай]]. Суіснаванне Бахаю і Сілы, што цягнулася да 926 года, атрымала назву "Перыяд Поўнач-Поўдзень".
 
У VIII cтагоддзі Сіла распалася на тры дзяржавы, неўзабаве аб'яднаных Тхэджо ў дзяржаву Каро. Бахай жа быў разбіты плямёнамі кіданяў, а яго ўладар уцёк у Каро, дзе быў не толькі надзіва цёпла сустрэты, але і парадніўся з правячай дынастыяй, што замацавала адзінства Карэі. У перыяд Каро былі кадыфікаваны законы, створана грамадзянскае права, квітнеў будызм. Мангольскія заваёўнікі ў 1231–1270 ажыццявілі 7 паходаў на Карэю і ўрэшце зрабілі Каро васалам [[Дынастыя Юань|юаньскага Кітая]]. З канцом мангольскага панавання ў Кітаі ў 1368 скончылася і залежнасць Карэі ад вялікага суседа, прынамсі на некалькі стагоддзяў.

У 1392 генерал Лі Санге, што скінуў дынастыю Каро чатырма гадамі раней, заснаваў дынастыю Часон, якая правіла Карэяй да 1910-га. Пры каралі Сэджоне Вялікім (1418–1450) карэйская дзяржава дасягнула росквіту, былі праведзены адміністацыйныя, сацыяльныя і эканамічныя рэформы, квітнелі культура і навука. Сам кароль распрацаваў карэйскую азбуку [[хангыль]]. Пасля двух стагоддзяў міру, у 1592–1637 гадах Карэя сутыкнулася з японскай экспансіяй, што была адбіта супольнымі карэйска-кітайскімі сіламі, а таксама з унутранай нестабільнасцю. З таго часу Часон стаў паглыбляцца ва ўсё большую самаізаляцыю і, натуральна, стагнацыю. У ХІХ стагоддзі, не здольная абараніць сябе, Карэя была вымушана падпісаць няроўныя дагаворы з еўрапейскімі дзяржавамі. У выніку [[Першая япона-кітайская вайна|Першай япона-кітайскаякітайскай вайны]] 1894–1895 Кітай адмовіўся ад прэтэнзій на Карэйскі паўвостраў, у 1897 была абвешчана Карэйская імперыя.
 
Пасля [[Руска-японская вайна|Руска-японскай]] вайны ў 1905 годзе Карэйская імперыя стала пратэктаратам Японія, што ў выніку вайны ператварылася ў рэгіянальную сілу. У 1910 Карэя канчаткова страціла незалежнасць. Японцы прыцяснялі карэйскую мову і традыцыі, а эканоміку развівалі ў патрэбным сабе накірунку. Карэйскія патрыёты (сярод іх быў і [[Кім Ір Сен]]) ўзняліся на барацьбу, узяўшы на ўзбраенне партызанскія метады. Найбольшым было супраціўленне блізу мяжы з Кітаем. Японскі каланіяльны рэжым працягваўся да 1945.