Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 491:
Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). Па агульным аб'ёме ВУП у Еўропе саступае толькі [[Германія|Германіі.]] ВУП на душу насельніцтва складае 45 500 [[долар ЗША|долараў]] (2018). На сферу паслуг прыходзіцца 79 % ВУП.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uk.html</ref> У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць сучасныя галіны: складанае і навукаѐмістае машынабудаванне, хімічныя вытворчасці. Сельская гаспадарка адрозніваецца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы і выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.
 
Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty's Treasury). Грашовая адзінка — [[фунт стэрлінгаў]] = 100 [[пені|пенсаў]] — трэцяя пасля даляра і еўра [[рэзервовая валюта]]. Банкі [[Шатландыя|Шатландыі]] і [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]] маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах забеспячэння яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў.
 
Вядучую ролю ў брытанскай сферы паслуг займае фінансавая дзейнасць, якая вызначае спецыялізацыю краіны ў сістэме міжнародных эканамічных адносін. Лонданская фондавая біржа — адна з найбуйнейшых і найстарэйшых бірж Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Вялікабрытанія ажыццяўляе 10 % сусветнага экспарту паслуг — банкаўскіх, страхавых, кансультацыйных, а таксама ў галіне камп’ютэрнага праграміравання. Лондан — адзін з трох "камандных цэнтраў" сусветнай эканомікі разам з Токіа і Нью-Ёркам, а таксама мае самы вялікі валавы прадукт паміж усіх гарадоў Еўропы. З кожным годам расце ўдзельная вага "крэатыўнай эканомікі" — рэкламы, дызайну, моды, прэсы і інш.