Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 493:
Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty's Treasury). Грашовая адзінка — [[фунт стэрлінгаў]] = 100 [[пені|пенсаў]] — трэцяя пасля даляра і еўра [[рэзервовая валюта]]. Банкі [[Шатландыя|Шатландыі]] і [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]] маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў. Нягледзячы на развітую эканоміку, паводле дадзеных ААН (2017), ва ўмовах скарачэння сацыяльных выдаткаў каля 14 млн брытанцаў жывуць у беднасці, з іх больш за 1,5 млн — у галечы.<ref>https://www.jrf.org.uk/report/destitution-uk-2018</ref> Знешняя запазычанасць у 2018 складае 8,5 трлн даляраў — 2-е месца ў свеце пасля ЗША, і найвышэйшы % да ВУП пасля [[Ісландыя|Ісландыі]] ды [[Люксембург]]а.<ref>https://www.ons.gov.uk/economy/nationalaccounts/balanceofpayments/timeseries/zaus/ukea</ref>
 
[[File:City of London skyline from London City Hall - Sept 2015 - Crop Aligned.jpg|thumb|left|Лонданскі Сіці — адно з фінансавых сэрцаў свету]]
Вядучую ролю ў брытанскай сферы паслуг займае фінансавая дзейнасць, якая вызначае спецыялізацыю краіны ў сістэме міжнародных эканамічных адносін. Лонданская фондавая біржа — адна з найбуйнейшых і найстарэйшых бірж Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Вялікабрытанія ажыццяўляе 10 % сусветнага экспарту паслуг — банкаўскіх, страхавых, кансультацыйных, ІТ. З кожным годам расце ўдзельная вага "крэатыўнай эканомікі" — рэкламы, дызайну, моды, прэсы і інш. Лондан — адзін з трох "камандных цэнтраў" сусветнай эканомікі разам з Токіа і Нью-Ёркам, а таксама мае самы вялікі валавы прадукт паміж усіх гарадоў Еўропы.