Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
}}
'''Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка''' ({{lang-uk|Володимир Кирилович Винниченко}}; 28 ліпеня 1880, г. [[Елісаветград]], [[Херсонская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|6|3|1951}}, {{МС|Мужэн||}}, [[Праванс — Альпы — Лазурны Бераг]], [[Францыя]]) – [[Украіна|украінскі]] грамадска-палітычны дзеяч, [[Празаік|празаік]], [[Драматург|драматург]] і [[Жывапіс|художнік]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння школы і паспяховай здачы экзаменаў паступіў на юрыдычны факультэт [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскага ўніверсітэта]]. У 1902 г. уступіў у лавы Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй [[Прапаганда|прапагандысцкай]] працай сярод сялянства і рабочых. У 1903 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасля чаго - у [[Эміграцыя|эміграцыі]]. У 1914 г. вярнуўся ў [[Расійская імперыя|Расійскую імперыю]] і пад чужым імём жыў у [[Масква|Маскве]] да 1917 г.
 
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 года|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.]] і звяржэння [[Мікалай II (імператар расійскі)|царызму]] быў абраны намеснікам старшыні Украінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генеральнага сакратарыята Украінскай Народнай Рэспублікі - органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 г. у сваім чацвёртым універсале Рада абвясціла поўную незалежнасць Украіны. 30 студзеня 1918 г. ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінетам.
 
У перыяд [[Украінская дзяржава|Гетманата]] ён стаяў у апазіцыі да гетмана [[Павел Скарападскі|Паўла Скарападскага]]. Пасля яго звяржэння, з 14 снежня 1918 г. быў старшынёй [[Дырэкторыя УНР|Дырэкторыі УНР]]. Захоп [[Кіеў|Кіевам]] [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] 5 лютага 1919 г. і канфлікт з [[Сымон Пятлюра|Сымонам Пятлюрай]] прывёў да адстаўкі Віннічэнка 13 лютага 1919 г.
 
Ён эміграваў да [[Аўстрыя|Аўстрыі]]. У [[Вена|Вене]] арганізаваў [[Эмігрант|эмігранцкую]] палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 г. ён адправіўся ў [[Масква|Маскву]], дзе яму прапанавалі пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў [[УССР]], разам з пасадай народнага камісара па знешняй палітыцы, аднак ён адмовіўся. Пасля капітуляцыі [[Францыя|Францыі]] і яе акупацыі [[Трэці рэйх|гітлераўскай Германіяй]] трапіў у [[Канцэнтрацыйны лагер|канцэнтрацыйны лагер]]. Памёр у 1951 г. у [[Францыя|французскім]] [[Праванс|Правансе]].