Архірэйскае падвор’е (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
 
== Архітэктура ==
[[Выява:Miensk, ArchirejskajeKašarskaja, padvorjeArchirejski. Менск, АрхірэйскаеКашарская, падвор’еАрхірэйскі (1901-17).jpg|thumb|злева|Крыжовая царква]]
 
'''Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы''' (таксама вядомая як '''Крыжовая'''<ref name="syb">{{Крыніцы/Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада, 1994|к}} С. 301</ref>, '''Успенская''') — твор рэстраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана [[прамавугольнік|прамавугольным]] аб'ёмам, мела развіты галоўны [[фасад]] дамінантай якога з'яўлялася двух'ярусная чатырохгранная [[шацёр, архітэктура|шатровая]] званіца з [[макаўка]]й у завяршэнні і ў аснаванні шатра. Пасярэдзіне бляшанага даху стаяў вялікі васьмігранны светлавы [[барабан, архітэктура|барабан]] з паўсферычным [[купал]]ам. Галоўны фасад вылучаўся глыбокім [[рызаліт]]ам, які фланкіраваўся чацверыковымі вежападобнымі прыбудовамі з [[закамар]]ным завяршэннем граняў і цыбулепадобнымі купаламі. Аналагічнае завяршэнне, але меншае па памерах было над [[апсіда]]й. Храм вылучаўся насычанай архітэктурай, пазычанай з маскоўскага царкоўнага дойлідства — закамары і [[Какошнік, архітэктура|какошнікі]], вокны-[[біфорыум]]ы, аркатурныя [[фрыз, архітэктура|фрызы]]. Атынкаваныя фасады падзяляліся 40 вялікімі і 4 малымі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.