Гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Gymn№8,_Minsk.jpg|thumb|[[Гімназія № 8, Мінск]]]]
'''Гімназія''' (ад {{lang-el|γυμνάζω}}, gymnasion — памяшканне для гімнастычных заняткаў) — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.

Упершыню гімназіяй была названа сярэдняя школа, адкрытая ў [[Страсбург]]у ў [[1538]] годзег. У 16-18[[XVI]]—[[XVIII]] стст. гімназіі пачалі ўзнікаць у многіх гарадах Германіі. У 19[[XIX]] ст. гімназіямі называліся сярэднія школы для хлопчыкаў у [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]], [[Балгарыя|Балгарыі]], [[Германія|Германіі]], [[Галандыя|Галандыі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Данія|Даніі]], [[Сербія|Сербіі]] і нямецкіх кантонах [[Швейцарыя|Швейцарыі]].
 
== Гімназіі на сучаснай беларускай тэрыторыі ==
=== У складзе Расійскай імперыі ===
На Беларусі дзейнічаюць з пачатку [[XIX]] ст. У 1-й чвэрці XIX ст. адкрыты [[Мінская мужчынская гімназія|Мінская]], Свіслацкая, Магілёўская, Жыровіцкая, Гродзенская гімназіі, у [[1827]] у гімназію пераўтворана [[Слуцкае павятовае вучылішча]]. Тэрмін навучання 4 гады. Напачатку былі рэальнага кірунку. Выкладаліся [[фізіка]], [[матэматыка]], пачатковыя асновы тэхналогіі і камерцыйных навук, [[філасофія]], [[гісторыя]], [[геаграфія]], [[статыстыка]] (да [[1844]] г.), [[Польская мова|польская]], [[Руская мова|руская]], [[Лацінская мова|лацінская]], [[Французская мова|французская]], [[Нямецкая мова|нямецкая мовы]] і інш. Паводле школьнага статута [[1828]] г. тэрмін навучання быў падоўжаны на 7 гадоў. Выкладаліся Закон Божы, царкоўная гісторыя, логіка (да [[1847]] г.), начартальная і аналітычная [[геаметрыя]] (да [[1845]] г.), [[чарчэнне]] і інш. Статутам 1864 г. прадугледжваліся гімназіі 3 тыпаў: з 8-гадовым курсам навучання класічныя з грэчаскай і лацінскай мовамі, класічныя з лацінскай мовай, рэальныя без старажытных моў (у большым аб'ёме выкладалася [[прыродазнаўства]]). Класічныя гімназіі давалі права паступлення ва ўніверсітэты і інш. ВНУ, рэальныя — толькі ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У [[1872]] г. рэальныя гімназіі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы. Паводле статута 1871 г. класічныя гімназіі сталі асноўным тыпам сярэдніх навучальных устаноў. 41% вучэбнага часу ў іх адводзілася старажытным мовам, на прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прыпадала 18%. Статут 1871 ш. прадугледжваў увядзенне пры гімназіях падрыхтоўчых класаў, стварэнне прагімназій (адпавядалі 4 класам гімназій). У [[1864]] г. былі адменены саслоўныя абмежаванні для атрымання сярэдняй адукацыі, але фактычна ў гімназіях займаліся пераважна дзеці прывілеяваных саслоўяў. Цыркуляр «Аб мерах паляпшэння складу навучэнцаў у гімназіях і прагімназіях» ад [[18 чэрвеня]] [[1887]] г. («цыркуляр аб кухарчыных дзецях») прадпісваў не прымаць у гімназіі «дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў». Былі закрыты падрыхтоўчыя класы, якія давалі магчымасць паступаць у гімназіі дзецям малазабяспечаных бацькоў. [[10 ліпеня]] 1887 г. выдадзены цыркуляр «Аб абмежаванні прыёму ў сярэднія навучальныя ўстановы яўрэяў 10% нормаю». Разам з тым у 2-й палове [[XIX]] ст. пачалі адкрывацца жаночыя гімназіі. На [[1 студзеня]] [[1897]] г. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў дзейнічалі мужчынскія (Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Слуцкая і інш.), жаночыя (у губернскіх цэнтрах) гімназіі. Акрамя дзяржаўных з пачатку [[XX]] ст. адкрываліся прыватныя мужчынскія і жаночыя гімназіі. На [[1 студзеня]] [[1915]] г. на Беларусі дзейнічалі 14 дзяржаўных і 5 прыватных мужчынскіх, 17 дзяржаўных і 23 прыватныя жаночыя гімназіі. У час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] частка іх была эвакуіравана ў глыбь імперыі. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.]] у сувязі з адменай нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі сталі адкрывацца школы з беларускай мовай навучання, восенню [[1917]] г. пачала працу беларуская гімназія ў Слуцку. У адпаведнасці з дэкрэтам савецкага ўрада ад [[16 кастрычніка]] [[1918]] г. на савецкай тэрыторыі Беларусі гімназіі скасаваны.
 
=== У складзе міжваеннай Польшчы ===
У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў 1917—пачатку 1920-х гадоў былі адкрыты 6 прыватных беларускіх гімназій ([[Будслаўская беларуская гімназія|Будслаўская]], [[Віленская беларуская гімназія|Віленская]], [[Клецкая беларуская гімназія|Клецкая]], [[Навагрудская беларуская гімназія|Навагрудская]], Нясвіжская, [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкая]]). Дзяржаўных сярэдніх школ на беларускай мове не існавала. Арганізацыйную і фінансавую дапамогу беларускім гімназіям аказвала [[Таварыства беларускай школы]] (ТБШ). Усе беларускія гімназіі былі 8-гадовымі, мелі гуманітарны ўхіл. Навучальныя планы і праграмы, вучэбныя дапаможнікі складалі самі настаўнікі, актывісты ТБШ. У канцы 1920—пачатку 1930-х гадоў беларускія гімназіі ў Заходняй Беларусі былі зачынены польскімі ўладамі. У Гродне, Навагрудку, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Ваўкавыску, Пружанах, Маладзечне, Стоўбцах і інш. гарадах Заходняй Беларусі дзейнічалі польскія гімназіі. У 1924/25 навуч. годзе ў Віленскай школьнай акрузе былі 43 сярэднія школы, сярод іх 14 дзяржаўных, 33 прыватныя (22 польскіх і 11 яўрэйскіх). У Брэсцкай школьнай акрузе ў 1935/36 навуч. годзе дзейнічала 14 гімназій, у т. л. 5 дзяржаўных і 9 прыватных (5 польскіх, 3 яўрэйскія, 1 руская — у Брэсце). Польскія гімназіі таксама былі 8-гадовымі і мелі гуманітарны ухіл. У іх выкладаліся рэлігія, польская, лацінская, замежныя мовы, гісторыя, геаграфія, фізіка, хімія, матэматыка, касмаграфія, уводзіны ў філасофію і інш. прадметы. Факультатыўна выкладаліся спевы і музыка, маляванне, ручная праца. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) гімназіі скасаваны.
 
У 1920—1930-я гады ў [[Латвійская Рэспубліка (1918—1940)|Латвіі]] дзейнічалі [[Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзвінская]] і [[Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія|Люцынская дзяржаўныя беларускія гімназіі]].
 
== Сучасныя гімназіі ў Беларусі ==
У канцы 1980—пачатку 1990-х гадоў у ходзе пошуку шляхоў удасканальвання сярэдняй адукацыі на Беларусі зноў пачалі стварацца гімназіі. У 1990/91 навуч. годзе ў рэспубліцы працавала 12 гімназій, у 1991/92 навуч. годзе толькі ў Мінску было 10 гімназій. Сучасныя гімназіі — гэта сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы павышанага тыпу. Гімназісты атрымліваюць шырокую адукацыю і агульнакультурную падрыхтоўку. Выкладаюцца беларуская, руская, замежныя мовы, айчынная і сусветная гісторыя, літаратура, псіхолага-педагагічныя дысцыпліны, логіка, рыторыка, асновы філасофіі, сацыялогіі, эканомікі і інш. У старэйшых класах ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя навучэнцаў па літаратурна-эстэтычным, грамадска-палітычным, фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным кірунках.
 
У [[2009]] г. дзйнічала 198 гімназій<ref>Республика Беларусь, 2009 = Republic of Belarus, 2009: статистический ежегодник / Нац. стат. ком. Респ. Беларусь; редкол.: В. И. Зиновский (председ.) [и др.]. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — 599 с.: табл. — С. 186. — ISBN 978-985-6558-47-8.</ref>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г. / [М. М. Абраменка і інш. ; рэдкалегія: М. А. Лазарук (адк. рэд.) і інш.]. — Мн.: Народная асвета, 1985. — 462, [1] с.: іл., факсім., партр.
* Бондаренко, Е. Г., Козулин, А. В. Учебные заведения нового типа в Республике Беларусь // Адукацыя і выхаванне. — 1992. — № 1. — С.
* Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі / Навук.-даслед. ін-т педагогікі М-ва асветы БССР; Рэдкал.: С. А. Умрэйка і інш. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 621 с.: іл.
* Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР, XVIII век — первая половина XIX века / [Акад. пед. наук СССР, Ин-т общей педагогики]. — М.: Педагогика, 1973. — 605 с.
* Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР: вторая половина XIX века / [Акад. пед. наук СССР, Науч.-исслед. ин-т общей педагогики]. — М.: Педагогика, 1976. — 600 с.
* Сянькевіч, Г. Гімназіі / Галіна Сянькевіч //
 
[[Катэгорыя:Навучальныя ўстановы]]