Севяране: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
У час [[Славянская каланізацыя Беларусі|славянскай каланізацыі]] рассяляліся з захаду на ўсход, цераз [[Панямонне]], потым [[Падзвінне, этнаграфічны рэгіён Беларусі|Падзвінне]], верагодна, разам з [[Крывічы|крывічамі]], дасягнулі вярхоўяў [[Заходняя Дзвіна|Дзвіны]], [[Рака Волга|Волгі]], [[Дняпро|Дняпра]], адтуль выйшлі на сталае прыстанішча на [[рака Дзясна|Дзясне]], [[рака Сейм|Сейме]], [[Сула (прыток Дняпра)|Суле]]. Пэўныя іх часткі аддзяліліся, аселі на левым беразе [[Верхні Нёман|Верхняга Нёмана]], на [[рака Случ|Случы]].
 
Межавалі на захадзе з [[Заходнія паляне|палянамі]] і [[Дрыгавічы|дрыгавічамі]], на поўначы з [[Радзімічы|радзімічамі]] і [[вяцічы|вяцічамі]], на усходзе і поўдні з качавымі плямёнамі. У [[VIII]]—[[X]] стст. для іх характэрны {{нп3|Валынцаўская культура|помнікі валынцаўскага тыпу|ru|Волынцевская культура}} і {{нп3|[[Роменска-боршаўская культура|роменска-боршаўскай культуры|uk|Роменська культура}}]]: бескурганныя і курганныя могільнікі з трупаспаленнем, гарадзішчы і селішчы з ляпной і ганчарнай керамікай, з канца [[X]]—[[XII]] стст. — курганныя могільнікі з трупапалажэннем на гарызонце. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя [[скроневыя кольцы]], пласціністыя галаўныя венчыкі. У [[VIII]]—пачатку [[IX]] стст. севяране плацілі даніну [[Хазары|хазарам]]. У канцы [[IX]] ст. заходнія севяране разам з палянамі ўвайшлі ў склад [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], усходнія захоўвалі адносную аўтаномію да канца [[X]] ст. У [[XI]]—[[XII]] стст. севяране складалі значную частку насельніцтва [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскай зямлі]]. У [[907]] г. удзельнічалі ў [[Паход на Канстанцінопаль (907)|паходзе Алега]] на [[Візантыя|Візантыю]]. Упамінаюцца ў «[[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых гадоў]]» пад [[884]], [[885]], апошні раз пад [[1024]] гг. Найбуйнейшыя гарады [[Чарнігаў]], [[Ноўгарад-Северскі]], [[Сноўск]], [[Пуціўль]], [[Курск]] і інш.
 
== Гл. таксама ==