Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Вучыўся ў [[Будслаўская беларуская гімназія|Будслаўскай беларускай гімназіі]] да яе ліквідацыі, пасля ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], якую скончыў у [[1922]] годзе. У [[1926]] годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага ўніверэсітэта]]<ref name="Шм"/>.
 
У [[1927]]—[[1939]] гг. беларускую мову і гісторыю ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]; беларускую мову ў [[ВиленскаяВіленская праваслаўная духоўная семінарыя|Праваслаўнай духоўнай семінарыі]] і [[Вышэйшая школа палітычных навук (Вільня)|Вышэйшай школе палітычных навук]] у [[Вільня|Вільні]]<ref name="Шм"/>. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.
 
У канцы верасня [[1939]] быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У [[1942]] г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у [[армія Андэрса|арміі]] генерала [[Уладзіслаў Андэрс|У. Андэрса]]. Служыў у [[Ірак]]у, [[Палесціна|Палестыне]], [[Егіпет|Егіпце]], [[Італія|Італіі]]. Удзельнічаў у знакамітай [[Бітва пад Монтэ-Касына|бітве пад Монтэ Касіна]]. У [[1945]]—[[1948]] гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі<ref name="Шм"/>.