Збляны (Лідскі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 61:
У пісьмовых дакументах Збляны ўпершыню згадваюцца ў кнізе грашовых раздачаў караля [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] (1447—92), дзе ён пакінуў у 1492 г. такі запіс: ''«…Конюшку Станьцу рубль денег с вин у Острино у Миклаша Будковича, а другой рубль в Зблянах у Сестренца»''. 3 гэтага запісу вынікае, што Збляны былі велікакняжацкім дваром і знаходзіліся ў трыманні ў нейкага Сястрэнца. У 1498 г. вялікі князь літоўскі [[Аляксандр Казіміравіч|Аляксандр]] выдаў пісару Ігнату прывілей на поле Старынкі ў Ізблянскім павеце, з чаго вынікае, што Ізбляны нейкі час былі цэнтрам павета.
 
У першай [[палове XVI ст.]] Збляны заставаліся велікакняжацкім дваром: [[намеснікі]] лідскія і беліцкія былі адначасова намеснікамі зблянскімі. У [[1557]] г.]] маёнтак перайшоў [[род Радзівілаў|Радзівілам]].
 
У 1627 г. у Зблянах налічвалася 38 двароў, зямельныя надзелы складаліся з 16 валок (342 га), у вёсцы былі уніяцкая царква і млын. Жыхароў назызалі «загароднікі зблянскія», трэба мерказаць загароднікі, ахоўнікі, але што яны ахоўвалі — не зразумела. Перад польска-літоўска-расійскай вайной 1654—1667 гг. у Зблянах 62 двары, карчма і царква. У 1752 г. — 38 двароў, у 1810 г. — 52 двары. Усе гэтыя гады вёска належала Радзівілам. [[Людвіка Караліна Радзівіл]] (1667—95), жонка з 1681 г. прынца Людвіка Брандэнбургскага, пабудавала ў Зблянах царкву.